wd wp Пошук:

Гідраэнергія

Гідраэнергія — выкарыстоўванне энергіі рэк і вадаёмаў, размешчаных вышэй узроўню мора, а таксама энергіі марскіх прыліваў і энергія хваляў. Адрозніваюць агульную гідраэнергію, т.б. тэарэтычны валавы гідраэнергетычны патэнцыял, тэхнічную гідраэнергію, т.б. тыя што фактычна можна выкарыстаць, і эканамічную гідраэнергію, т.б. тыя выкарыстанне якіх эканамічна выгодна. Пры ацэнцы гідраэнергарэсурсаў улічваюць не толькі колькасныя, але і якасныя іх характарыстыкі. Дзеля якасці гідраэнергіі асабліва важная яе раўнамернасць, чым больш яна раўнамерная, тым вышэй яе якасць.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Прыродныя рэсурсы
Катэгорыя·Энергетыка