wd wp Пошук:

Вінаграднік

Вінаграднік у Каліфорніі

Вінаграднік — участак зямлі (масіў), на якім вырошчваецца вінаград.

Па ўзросту насаджэнняў адрозніваюць вінаграднік: малады, які ўступае ў плоданашэнне, і той, што плоданасіць.

Прыёмы догляду вінаграднікаў розных узростаў дыферэнцыююцца у залежнасці ад пастаўленых мэтаў. Адрозненне прыродных умоў культуры, сацыяльна-эканамічных фактараў вытворчасці вызначае разнастайнасць тыпаў вінаграднікаў.

Таксама адрозніваюць вінаграднікі:

У асобную катэгорыю вылучаюцца вінаграднікі-матачнікі падвойных і прышчэпавых лоз, школкі, культура вінаграду ў закрытым грунце.

Тып вінаградніка вызначае агратэхніку вінаграду.

Найстарэйшы (з прадуктыўных) вінаграднік у свеце, як сцвярджаецца, размешчаны ў г. Марыбар, Славенія. Там знаходзіцца 400-гадовы вінаград, які расце да гэтага часу, і быў прызнаны самым старым. Ён занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса ў 2004 годзе[1].

Зноскі

  1. http://vine.com.ua/spravka/slovar/vinogradnik.html

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Вінаградарства