wd wp Пошук:

Выча

Выча (балг. Въча) — рака на Балканскім паўвостраве, працякае на поўдні Балгарыі. Бярэ свой пачатак у гарах Радопы. Упадае ў раку Марыца. Даўжыня ракі каля 105 км. На рацэ былі ўзведзены дзве плаціны — Крычым каля аднайменнага горада і Выча. Вада выкарыстоўваецца для арашэння палёў і гаспадарчых патрэб. У рацэ водзяцца наступныя віды рыбы: галаўль, вусач, карп. На рацэ ў 2004 годзе пачалося будаўніцтва новай ГЭС.

Спасылкі

  1. GEOnet Names Server — 2018.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Балгарыі