wd wp Пошук:

Пітэр Усцінаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Усцінаў.

Пітэр Аляксандр Усцінаў (англ.: Peter Alexander Ustinov; 16 красавіка 1921, Лондан — 28 сакавіка 2004, Жэналье, кантон Во, Швейцарыя) — брытанскі акцёр тэатра і кіно, кінарэжысёр, пастаноўшчык опер і драматычных спектакляў, драматург, сцэнарыст, пісьменнік, газетны і часопісны калумністаў, тэле- і радыёвядучы, прадзюсар. Лаўрэат прэмій «Оскар», «Эмі», «Грэмі», BAFTA, камандор ордэна Брытанскай імперыі, рыцар-бакалаўр.

Біяграфія

Паходжанне

Пітэр Усцінаў нарадзіўся ў Швейцарскім катэджы (Лондан) у шматнацыянальнай сям’і Усцінавых-Бенуа. Пры нараджэнні атрымаў імя Пітэр Аляксандр фон Усцінаў (англ.: Peter Alexander von Ustinov)[4] і намаганнямі бабулі-верніцы быў ахрышчаны паводле пратэстанцкага абраду як «Пэтэрус Аляксандрус» у адной з цэркваў Гамбурга.

Бацька — нямецкі падданы рускага, армянскага, нямецкага, эфіёпскага і яўрэйскага паходжання Ёна «Барон» Усцінаў[en] (англ.: Jona von Ustinov) па мянушцы «Клоп»[5]. У Першую сусветную вайну быў лейтэнантам Люфтштрайткрэфтэ. У 1930-х Ёна працаваў прэс-сакратаром нямецкага пасольства ў Лондане, а пасля прыходу да ўлады Гітлера атрымаў брытанскае грамадзянства і стаў супрацоўнікам брытанскай разведкі. Баронскі тытул, нададзены (паводле сямейнага падання) Платону Усцінаву імператарам Вільгельмам I, з пачаткам вайны з Германіяй выглядаў падазрона, таму Усцінавы мусілі яго пазбыцца.

Маці Пітэра — мастачка рускага, французскага, італьянскага і нямецкага паходжання Надзея Бенуа[6][7], адна з дачок пецярбурскага архітэктара Лявонція Бенуа. З будучым мужам пазнаёмілася і абвянчалася ў 1920 годзе ў Петраградзе, куды Ёна прыбыў, паводле біёграфаў, каб адшукаць маці і сястру. Неўзабаве па падробных дакументах яны з’ехалі на шведскім параходзе ў Амстэрдам, а праз пэўны час перабраліся ў Лондан.

Пітэр навучаўся ва Уэстмінстэрскім коледжы, дзе ягоным аднакласнікам быў старэйшы сын Рыбентропа Рудольф.

Кар’ера

Усцінаў у ролі Нерона ў фільме Кама градзешы (1951)

Дэбютаваў на сцэне ў 17-гадовым узросце. У вайну служыў у брытанскім войску, дзе пэўны час пісаў сцэнарый для фільма Дэвіда Нівена «Шлях наперад». У 1942 годзе ўпершыню зняўся ў кіноАдзін з нашых самалётаў не вярнуўся»), пасля яшчэ ў некалькіх прапагандысцкіх фільмах.

У 1950-я пачаў пісаць і ставіць уласныя п’есы і граць у іх. Найбольш вядомай ягонай п’есай стала «Раманаў і Джульета» (1956). Здымаўся не толькі ў Вялікабрытаніі, але і ў ЗША. Неаднакроць выконваў ролю знакамітага шпега Эркюля Пуаро, выконваў ролі імператара НеронаКама градзешы»), Лентула БатыятаСпартак»), капітана Верэ («Білі Бад»). Быў сцэнарыстам і рэжысёрам некалькіх фільмаў: «Школа для сакрэтаў» (1946), «Гарачыя мільёны» (1968), «Леў і ястраб» (1984). Агулам здымаўся ў 88 фільмах.

У 1960-я зрэжысіраваў некалькі операў: «Джанні Скікі» Пучыні, «Іспанскую гадзіну» Равеля, «Спадзяванне» Шонберга і «Чароўную флейту» Моцарта.

Цягам шасці гадоў быў рэктарам Дарэмскага ўніверсітэта. У 1977 годзе выйшла ягоная аўтабіяграфічная кніга «Дарагі я» (па-англійску: Dear Me).

З канца 1960-х сцэнічная дзейнасць адышла на другі план пасля таго, як Пітэр Усьцінаў далучыўся да дзейнасці ЮНІСЭФ — быў ейным Паслом добрай волі і збіральнікам сродкаў. У гэтай ролі ён наведваўся ў дамы гаротных дзяцей, каб іх весяліць сваімі выступамі.

З 1991 да смерці быў прэзідэнтам Сусветнага федэралісцкага руху, верыў у непазбежнасьць і неабходнасць сусветнага ўрада[8].

Бегла размаўляў па-англійску, французску, іспанску, італьянску, нямецку і руску, крыху па-турэцку і грэчаску.

Чатыры разы лаўрэат прэміі «Эмі», лаўрэат прэміі Акадэміі.

У 1960-х прыняў швейцарскае грамадзянства, каб пазбегнуць вялізных брытанскіх падаткаў. Тым не меней, у 1990 атрымаў званне рыцара-бакалаўра, а ў 1992 быў прызначаны канцлерам Дарэмскага ўніверсітэта, да гэтага двойчы абіраўшыся рэктарам універсітэта Дандзі[9].

Сям’я

Усцінаў быў жанаты тройчы. Першая жонка — Ізольда Дэнгам (1920—1987), з якой ён ажаніўся ў 1940 і развеўся ў 1950 годзе; ад гэтага шлюбу меў дачку Тамару. Другая жонка — актрыса Сюзана Клуцье; шлюб доўжыўся з 1954 да разводу ў 1971, і прынёс дачок Паўлу і Андрэю ды сына Ігара.

Трэці раз Пітэр ажаніўся ў 1972 годзе з Хеленай дзю Лаў д’Алеманс. Памёр у Швейцарыі ад сардэчнай недастатковасці ва ўзросце 82 гадоў.

Фільмаграфія

Рэжысёр

Сцэнарыст

Тэатральныя творы

Рэжысёр-пастаноўшчык

Драматург

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118625705 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 3 Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004. Праверана 28 сакавіка 2020.
  4. peterustinov.org (нявызн.) (недаступная спасылка). peterustinov.org. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 23 July 2014.
  5. Peter Ustinov — Biography — IMDb
  6. Distinguished Guest in the Visitation Parish | Gemeinde Mariae-Heimsuchung St. Petersburg. Visitmaria.ru (17 March 2011).
  7. Peter Ustinov Архівавана 24 верасня 2015.. Seplis.com.
  8. World Federalist Movement: President(англ.) . Wayback machine. Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2008. Праверана 9 сакавіка 2015.
  9. Shafe (1982). University Education in Dundee 1881–1981 A Pictorial History. Dundee. pp. 205.
Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ад сардэчнай недастатковасці
Катэгорыя·Пахаваныя ў Швейцарыі
Катэгорыя·Акцёры Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Усмешкі
Катэгорыя·Паслы добрай волі ЮНІСЕФ
Катэгорыя·Драматургі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Памерлі 28 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 2004 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў кантоне Во
Катэгорыя·Камандоры ордэна За заслугі перад ФРГ
Катэгорыя·Акцёры ЗША
Катэгорыя·Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Кінарэжысёры Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Драматургі паводле алфавіта
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ганаровыя дактары Таронцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Рыцары-бакалаўры
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кінарэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вялікім Лондане
Катэгорыя·Драматургі XX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Камандоры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры