wd wp Пошук:

Арнольд Шонберг

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шонберг.

Арнольд Шонберг (13 верасня 187413 ліпеня 1951) — аўстрыйскі, а потым амерыканскі кампазітар , педагог, дырыжор, музыказнавец, мастак. Заснавальнік атанальнай музыкі і 12-тонавай тэхнікі кампазіцыі. Адзін з найбольш уплывовых кампазітараў 20-га стагоддзя.

Біяграфія

Арнольд нарадзіўся ў сям’і нямецкіх яўрэяў, што жылі ў венскім раёне Леапольдштат (былое гета). Ягоная маці была прафесійнай піяністкай, аднак у музыку Арнольд пайшоў сам, адзіным ягоным музычным настаўнікам быў Аляксандр фон Цамлінскі. У 1880-ых гг. ён зарабляў грошы, пішучы аркестровыя аперэты. У той жа час ён піша кампазіцыю «Перайначаная ноч» для струнавага секстэта. Пазней ён зрабіў таксама аркестравую версію «Ночы». Ягоны талент хутка заўважылі Густаў Малер і Рыхард Штраўс. Пазней Штраўс, што пісаў больш кансерватыўную музыку, перапыніў сяброўства з Арнольдам. А Малер застаўся сябрам і пратэжэ Шонберга; нават калі Малер перастаў разумець новыя творы Шонберга, ён працягваў клапаціцца аб ім. Шонберг скептычна ставіўся да музыкі Малера, аднак апошні больш за ўсіх уплываў сваёю творчасцю на яго, і таму Шонберг пазней назаве яго «святым».

У 1898 годзе Арнольд Шонберг перахрысціўся з іудзейства ў лютэранства і заставаўся лютэранцам да 1933 года.

У 1904 годзе Шонберг пачаў настаўнічаць, і сярод ягоных студэнтаў апынуліся Антон Вэберн і Альбан Берг, у будучыні — знакамітыя кампазітары.

Улетку 1908 г. жонка Мацільда кінула Арнольда і пайшла да мастака Рычарда Герстла (што забіў сябе, калі яна вярнулася да Арнольда), і гэта пакінула глыбокі адбітак у творчасці Арнольда. Ён радыкальна пераглядзеў свае погляды на гук, напісаў першую атанальную кампазіцыю — «Ты прыперлася да серабрыстае вярбы» («You lean against a silver-willow»), а таксама атанальны «Другі струнавы квартэт», дзе ў фіналі дадае голас, што пяе вершы нямецкага паэта-містыка Штэфана Георга.

У 1910 годзе ён напісаў працу «Навучанне Гармоніі». У гэты час (1912) ён піша Pierrot Lunaire, op. 21 на вершы Альберта Жыро, дзе ён упершыню выкарыстоўвае метад Sprechstimme (які ён сам і вынайшаў) — вакальны рэчытатыў паміж маўленнем і пяяннем.

У 1920-ых гг. ён стварыў 12-тонавы метад пабудовы кампазіцыі, які потым пераўтварыўся ў серыялізм. Метад знайшоў прыхільнікаў сярод студэнтаў Шонберга, што ўтварылі г.зв. «Другую венскую школу» музыкі. Шонберг піша другую значную тэарэтычную працу — «Асновы музычнай кампазіцыі»

У 1933 годзе з-за прыходу да ўлады нацыстаў Шонберг эмігруе ў Парыж, дзе аднаўляе сваю іудзейскую веру. Потым ён пераязджае ў ЗША, дзе выкладае ў Кансерваторыі Малкіна (Бостан), Універсітэце Паўднёвай Каліфорніі і Каліфарнійскім універсітэце. У 1941 годзе Шонберг зрабіўся грамадзянінам ЗША.

На працягу 1930-ых гг. ён працуе над операй «Майсей і Аран», якую так і не скончыў. У 1951 годзе Арнольд Шонберг памірае.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Arnold Schönberg // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 Шёнберг Арнольд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Памерлі ў 1951 годзе
Катэгорыя·Кампазітары ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 верасня
Катэгорыя·Тэарэтыкі музыкі
Катэгорыя·Пахаваныя на Цэнтральных могілках Вены
Катэгорыя·Памерлі 13 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў Лос-Анджэлесе
Катэгорыя·Кампазітары Аўстрыі
Катэгорыя·Оперныя кампазітары
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампазітары XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Экспрэсіянізм
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вене
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1874 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта мастацтваў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта