wd wp Пошук:

Выдавецтва Оксфардскага ўніверсітэта

Выдавецтва Оксфардскага ўніверсітэта (англ.: Oxford University Press, абр. OUP) — выдавецтва, якое ўваходзіць у склад Оксфардскага ўніверсітэта ў Англіі. Гэта адно з найбуйнейшых выдавецтваў у Вялікабрытаніі[1], найбуйнейшае ўніверсітэцкае выдавецтва ў свеце[2], якое праўзыходзіць па штогадовым фінансавым абароце вядучыя амерыканскія ўніверсітэцкія выдавецтвы і Cambridge University Press разам узятыя[3]. OUP мае філіялы ў 60 краінах свету. Першым, у 1896 годзе, адкрыўся філіял у ЗША, у 1905 годзе — у Канадзе, затым яшчэ ў некалькіх дзясятках краін, такіх як Індыя, Пакістан, Аўстралія, Новая Зеландыя, Малайзія, Сінгапур, Нігерыя і ПАР.

Штаб-кватэра выдавецтва Oxford University Press на Уолтан-стрыт у Оксфардзе

Кіраванне выдавецтвам ажыццяўляе выбарным прадстаўнічым органам, Delegates of the Press, які складаецца з членаў Оксфардскага ўніверсітэта. У наш час уся прадукцыя выдавецтва выходзіць пад двума брэндамі: уласна Oxford University Press, для большасці выданняў, і Clarendon Press, для «прэстыжных» навуковых прац. Філіялы распаўсюджваюць сваю прадукцыю як праз Оксфардскую штаб-кватэру выдавецтва, так і самастойна. У большасці краін, дзе функцыянуе Oxford University Press, выдавецтва вызвалена ад падаткаў з карпарацыі і падатку на прыбытак, бо з’яўляецца структурным падраздзяленнем некамерцыйнай арганізацыі. Кнігі выдавецтва маюць прэфікс ISBN 0-19, Oxford University Press — адно з нешматлікіх выдавецтваў, якія маюць двухзначныя прэфіксы ў сістэме ISBN.

Некаторыя выданні

Слоўнікі

Гісторыя

Гл. таксама

Зноскі

  1. Oxford University Press History(англ.)  (недаступная спасылка). OUP Official Home Page. Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2001. Праверана 15 лютага 2010.
  2. Michael Balter. 400 Years Later, Oxford Press Thrives(англ.) , The New York Times (February 16, 1994). Праверана 21 кастрычніка 2009.
  3. Oxford University Press Report & Accounts, 2006/07(англ.)  (pdf) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2012. Праверана 15 лютага 2010.

Спасылкі

Афіцыйны сайт OUP (англ.)

Тэмы гэтай старонкі (7):
Выдавецтвы Вялікабрытаніі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Выдавецтвы
Оксфардскі ўніверсітэт
Арганізацыі, заснаваныя ў 1891 годзе
Выдавецтвы, заснаваныя ў 1891 годзе
Універсітэцкія выдавецтвы