wd wp Пошук:

Дарэмскі ўніверсітэт

Дарэмскі ўніверсітэт (англ.: Durham University) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Дарэм.

Агульная характарыстыка

Універсітэт заснаваны парламентскім актам у 1832 годзе і каралеўскай хартыяй у 1837 годзе. Гэта быў першы ўніверсітэт, які адкрыўся ў Англіі больш за 600 гадоў, пасля Оксфарда і Кембрыджа, і, такім чынам, з’яўляецца адной з устаноў, якія можна назваць трэцім найстарэйшым універсітэтам у Англіі. Яго асноўныя функцыі падзелены паміж акадэмічнымі дэпартаментамі ўніверсітэта і 17 каледжамі. У цэлым дэпартаменты займаюцца навуковымі даследаваннямі і навучаюць студэнтаў, у той час як каледжы нясуць адказнасць за іх умовы пражывання.

Універсітэт з’яўляецца членам Расэлаўскай групы брытанскіх даследчых універсітэтаў. Універсітэцкі кампус уключае ў сябе 63 будынкі, якія знаходзяцца ў спісе помнікаў Сусветнай спадчыны, пачынаючы ад замка ХІ стагоддзя да капліцы ў стылі ар-дэко 1930-х гадоў.

Зноскі

  1. https://www.dur.ac.uk/about/governance/kobrien/
  2. https://www.hesa.ac.uk/data-and-analysis/students/where-study

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дарэм
Катэгорыя·Універсітэты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1832 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных