wd wp Пошук:

Алюміній

Алюміній
**Алюміній** ([лац.](/Лацінская_мова "Лацінская мова"): Aluminium) **Al** — [хімічны элемент](/Хімічны_элемент "Хімічны элемент") III групы [перыядычнай сістэмы](/Перыядычная_сістэма_элементаў "Перыядычная сістэма элементаў"); атамны нумар 13.

Адкрыты ў 1825 г. Г. Эрстэдам[1].

Лёгкі серабрыста-белы метал. Атамная маса 26,98154. Шчыльнасць 2699 кг/м³. Тэмпература плаўлення 660 °C.

Прыродныя крыніцы

Зямная кара ўтрымлівае 8,8% алюмінію па масе[1]. Па распаўсюджанні ў прыродзе займае трэцяе[1] месца сярод ўсіх элементаў (пасля кіслароду і крэмнію) і першае сярод металаў. З-за высокай хімічнай актыўнасці сустракаецца толькі ў выглядзе злучэнняў.

Галоўная крыніца для вытворчасці алюмінію — баксіты. Буйнейшыя радовішчы — Расія (Урал, Сібір, Кольскі паўвостаў), Ямайка, Аўстралія, Сурынам, Гаяна, Францыя, Казахстан, ЗША, Гвінея, Грэцыя, Венгрыя, Кітай, Румынія.

Прымяненне

Па памерах вытворчасці і спажывання алюміній займае першае месца сярод каляровых металаў. Галоўныя спажыўцы — авіяцыйная, аўтамабільная, электратэхнічная і іншыя галіны прамысловасці. У тэхніцы служыць пераважна для атрымання сплаваў. Выкарыстоўваецца для аднаўлення металаў з аксідаў, вырабу фарбаў, фольгі, дроту і кабеляў.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Зноскі

  1. 1 2 3 Химический словарь школьника / Б. Н. Кочергин, Л. Я. Горностаева, В. М. Макаревский, О. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 1990. — С. 18. — 255 с. — 75 000 экз. — ISBN 5-341-00127-3.(руск.)
Тэмы гэтай старонкі (4):
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Хімічныя элементы
Металы
Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum