wd wp Пошук:

Кніга рэкордаў Гінэса

Музей Гінеса ў Галівудзе

Кніга рэкордаў Гінэса (англ.: The Guinness Book of Records) — штогадовы зборнік сусветных рэкордаў, дасягненняў чалавека, жывёл і прыродных велічынь. Артыкулы ў кнізе размешчаны тэматычна. Упершыню апублікаваная ў 1955 годзе па замове ірландскай броварнай кампаніі «Гінес».

Гісторыя

Напачатку кніга выдавалася як салідны даведнік, але з цягам часу ў яе сталі ўключацца таксама пацешныя і экстравагантныя дасягненні. За першыя некалькі месяцаў было прададзена больш за 5000 асобнікаў. А да 1956 аб’ём продажаў пераваліў за адзнаку 5000000 асобнікаў.

У гісторыі свайго развіцця гэтае выданне прайшло шлях ад публікацыі розных незвычайных рэкордаў да строга адбору рэкордаў на аснове этычнага крытэрыя. Першапачаткова публікаваліся ў тым ліку такія дасягненні, якія негатыўна ўплывалі на здароўе чалавека. У прыватнасці, былі вельмі папулярныя рэкорды па хуткім паяданні ежы. Аднак, ставячы ў аснову маральныя прынцыпы, а не прыбытак, на цяперашні момант прыём такіх рэкордаў (якія шкодзяць здароўю чалавека або жывёл, якiя наносяць шкоду навакольнаму асяроддзю і інш.) забаронены[1].

Сярод самых папулярных катэгорый цяпер — спартыўныя рэкорды (напрыклад, падцягванні за адну хвіліну з вагай 80 фунтаў), пацешныя рэкорды (самая смешная машына), экалагічныя рэкорды (Дзень Зямлі 2020).

На цяперашні момант выдаецца больш чым у 100 краінах свету, на больш чым 23 мовах. У 2005 годзе выйшла юбілейнае, 50-е выданне дадзенага зборніка.

Зноскі

  1. Палітыка рэгістрацыі рэкордаў

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Кніжныя серыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Рэкорды
Катэгорыя·Рэкардсмены Кнігі рэкордаў Гінеса
Катэгорыя·Кнігі паводле алфавіта