wd wp Пошук:

Солад

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Солад (значэнні).

Ячменны солад

Солад — прадукт, які атрымліваецца пры прарошчванні насення травы, галоўным чынам, ячменю.

Працэс атрымання соладу падзяляецца на намочванне і прарошчванне насення. Прарошчванне неабходна, каб выклікаць у насенні звязаныя з гэтым працэсам хімічныя змены. У адных выпадках каштоўным з’яўляецца толькі адно з рэчываў, якія ўтвараюцца пры гэтым — дыястазы (вінакурная вытворчасць), у іншых жа выпадках карыстаюцца апроч дыястазы сукупнасцю змененых растваральных прадуктаў (півараная вытворчасць). У абодвух выпадках карыстаюцца здольнасцю дыястазы раствараць і ацукроўваць крухмал, прычым атрымліваецца мальтозацукар, які мае здольнасць да закісання.

Спасылкі

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Збожжавыя культуры
Катэгорыя·Піва
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Апрацоўка прадуктаў харчавання
Катэгорыя·Матэрыялы ЭСБЕ