wd wp Пошук:

Атручванне

Карова, атручаная таксінамі расліны Cicuta maculata[en]

Атручванне — засмучэнне жыццядзейнасці арганізма, якое ўзнікла з прычыны траплення ў арганізм яду або таксіну, а таксама дзеянне, якое выклікала такое захворванне (напрыклад, забойства або самагубства з дапамогай яду)[1].

Блізкае паняцце — інтаксікацыя. Яно выкарыстоўваецца ў медыцыне і фармакалогіі. У беларускай мове слова «інтаксікацыя» мае больш вузкі сэнс і апісвае уласна з’яву, але не знешняе ўздзеянне, у адрозненне ад слова «атручванне» (як, напрыклад, «атручванне Распуціна»).

Класіфікацыя па тыпах атручванняў таксічных агентаў

У залежнасці ад таго, які таксічны агент стаў прычынай атручвання, вылучаюць:

Асноўнымі групамі рэчываў, якія выклікаюць вострыя атручвання, з’яўляюцца[2]:

Пры характарыстыцы атручванняў выкарыстоўваюць існуючыя класіфікацыі ядаў па прынцыпе іх дзеяння (раздражняльныя, прыпякаючыя, гемалітычныя і інш.).

У залежнасці ад шляху паступлення ядаў ў арганізм адрозніваюць інгаляцыйныя (праз дыхальныя шляхі), пераральныя (праз рот), перкутанныя (праз скуру), ін’екцыйныя (пры парэнтэральных уводзінах) і іншыя атручвання.

Клінічная класіфікацыя будуецца на ацэнцы цяжкасці стану хворага (легкае, сярэдняй цяжкасці, цяжкі, вельмі цяжкае атручванне), што з улікам умоў ўзнікнення (бытавое, вытворчае) і прычыны дадзенага атручвання (выпадковае, суіцыдальныя і інш.) мае вялікае значэнне ў судова-медыцынскім дачыненні.

Класіфікацыя атручванняў па характары ўздзеяння таксічнага рэчыва на арганізм

Па характары ўздзеяння таксічнага рэчыва на арганізм вылучаюць такія віды інтаксікацыі:

Першая дапамога пры атручванні

Першая дапамога пацярпелым ад атручвання павінна быць аказана як мага раней, так як пры вострых атручваннях магчыма вельмі хуткае парушэнне дыхання, кровазвароту і сэрцабіцця. Своечасова аказаная першая дапамога часта прадухіляе магчымасць смяротнага зыходу.

Пры ўсіх выпадках атручванняў неабходна як мага хутчэй звярнуцца да лекара.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—.
  2. Острые отравления — Электронное справочное руководство для врача скорой медицинской помощи. Глава 15.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Удакладненне арфаграфіі
Таксікалогія
Абставіны смерці