wd wp Пошук:

Віскі

Шатландскі віскі

Ві́скі (англ.: whisky, whiskey, ад шатландскага: uisque baugh і ірландскага: uisce beatha — вада жыцця) — нацыянальны алкагольны напой Шатландыі ды Ірландыі, які атрымліваецца шляхам перагонкі ячменнага соладу альбо зерня з наступнай вытрымкай спірту ў дубовых бочках. Падчас вытрымкі мае моцнасць 60—80%, прадаецца разбаўленым да 40—50%.

Гісторыя

Як і ўсе моцныя еўрапейскія напоі, віскі паходзіць да часоў Крыжовых паходаў (12 стагоддзе). У кляштарах Брытанскіх астравоў «ваду жыцця» (акавіту) пачалі вырабляць пад уплывам італьянскіх тэхнічных дасягненняў. Дагэтуль шатландцы і ірландцы спрачаюцца аб тым, у якой з іх краін віскі з’явіўся ўпершыню (англійская назва шатландскага віскі — whisky, ірландскага — whiskey). Спачатку напой выкарыстоўваўся як лекавы сродак, але з цягам часу ўжыванне віскі пашыралася, ды ў 1617 стагоддзях набыло катастрафічныя памеры. У 1579 годзе шатландскі парламент дазволіў гнаць віскі толькі дваранству, а ў 1642 годзе брытанскі кароль увёў манаполію на вытворчасць алкаголю. Віскі афіцыйна выраблялі толькі 8 буйных перагонных заводаў, але ў вёсках узнікалі падпольныя вінакурні. Якасць віскі падпольнай вытворчасці паступова ўзрастала, як і попыт на яго, і ў 1823 годзе дробныя вінакурні былі ўзаконеныя. У Амерыцы вытворчасць віскі пачалася фактычна з узнікненнем брытанскіх калоній (амерыканскі віскі часцей называюць словам бурбо́н), з цягам часу ствараюцца буйныя перагонныя заводы.

Класіфікацыя шатландскіх віскі

У Шатландыі вылучаюцца чатыры рэгіёны з істотна адрознымі тыпамі ўіскі: Хайлэнд, Лоўлэнд, Спэйсайд і Айлэй.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Алкагольныя напоі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай