wd wp Пошук:

Рыс

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Рыс.

Рыс (Oryza) — род аднагадовых і шматгадовых травяністых раслін сямейства Метлюжковыя; крупяная культура.

Звычайна ўключае два віды: рыс азіяцкі (Oryza sativa) і рыс афрыканскі (Oryza glaberrima). Вырошчваецца галоўным чынам у тропіках і субтропіках, асабліва ў Паўднёвай, Паўднёва-Усходняй і Усходняй Азіі, дзе з’яўляецца асноўным прадуктам харчавання.

Слова «рыс» інда-іранскага паходжання, роднаснае словам пушту wriže і санскрыту vrīhi. Пазней слова трапіла ў грэчаскую мову як óryzon, з яе ў лацінскую oryza і далей у іншыя еўрапейскія мовы.

Дагістарычныя вывядзенне і вырошчванне рысу служыла ключавой роляй для нараджэння кітайскай цывілізацыі і росту насельніцтва. У навуковых колах маецца агульнае меркаванне, што рысаводства распачалася ў басейнах сярэдняга і ніжняга цячэння ракі Чанцзян. У пасёлку Дун’ян горада Вэйнань правінцыі Шэньсі (Цэнтральны Кітай) былі выяўленыя рэшткі рысу, пасля спецыялізаваных аналізаў ён быў вызначаны як штучны гатунак, які вырошчваўся 5800 гадоў таму[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. Entry for Oryza L.(англ.) (Праверана 12 сакавіка 2012)
  4. zviazda.by
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Метлюжковыя
Катэгорыя·Збожжавыя культуры
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта