wd wp Пошук:

Пратасы

Пратасы́[2] (трансліт.: Pratasy, руск.: Протасы) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Пратасаўскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 31 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 174 км ад Гомеля, 10 км ад чыгуначнай станцыі Ратміравічы, размешчанай на чыгунцы БабруйскРабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Гідраграфія

На захадзе меліярацыйныя каналы.

Экалогія і прырода

На ўсходзе мяжуе з лесам.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Парычы — Акцябрскі.

Інфармацыя

Планіроўка складаецца з прамалінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, якая перакрыжоўваецца прамалінейнай шыротнай вуліцай. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. У складзе сельскагаспадарчага ДП «Майсееўка» з цэнтрам у аднайменнай вёсцы, жывёлагадоўчая ферма, паляводчая брыгада. Дом народнай творчасці, бібліятэка, аддзяленне сувязі, фельчарска-акушэрскі пункт, комплексны прыёмны пункт, 2 крамы.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя як вёска ў Мінскім ваяводстве Вялікага княства Літоўскага. Паводле каралеўскага прывілею 1775 года Пратасы былі аддадзены на 50 гадоў абознаму літоўскаму М. С. Лапату. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі ў складзе казённага маёнтка Брожа. На 1908 год у Брожскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.

У 1920 годзе ў наёмнай хаце адкрыта школа. З 21 жніўня 1925 года цэнтр Пратасаўскага сельсавета Парыцкага, з 28 чэрвеня 1939 года Акцябрскага, з 25 снежня 1962 года Светлагорскага, з 30 ліпеня 1966 года — адноўленага Акцябрскага раёнаў. Да 26 ліпеня 1930 года ў складзе Бабруйскай акругі, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 20 верасня 1944 года Бабруйскай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей. 20 чэрвеня 1985 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Рассвет. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Бальшавік», працавала гамарня.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны партызаны ў жніўні 1942 года разграмілі нямецкі гарнізон, які базіраваўся ў вёсцы. Карнікі ў красавіку 1942 года спалілі 105 двароў і забілі 64 жыхары. У баях за вёску і наваколлі загінулі 246 салдат 28-й арміі і 8 партызан (пахаваны на могілках, у іх ліку Герой Савецкага Саюза М. А. Бухтуеў; у 1956 годзе на магіле пастаўлены помнік). 21 жыхар загінуў на фронце.

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Літаратура

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Прата́сы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты Акцябрскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Пратасаўскі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы