wd wp Пошук:

Плошча 2010

Плошча 2010 — масавая акцыя пратэсту ў Беларусі супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбраў, якая адбылася 19 снежня 2010 года і была жорстка разагнаная.

У акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы і плошчы Незалежнасці ў Мінску ўзялі ўдзел ад 10 да 60 тысяч чалавек[1][2]. Было аб’яўлена пра стварэнне народнага руху за свабодныя выбары без Лукашэнкі. Некаторыя ўдзельнікі спрабавалі прарвацца ў Дом урада. Адбыліся сутычкі са спецназаўцамі. У выніку дзясяткі людзей былі затрыманыя і збітыя, у тым ліку і кандыдаты на прэзідэнта Уладзімір Някляеў, Андрэй Саннікаў, Рыгор Кастусёў, Мікалай Статкевіч, Віталь Рымашэўскі[3].

Хада падзей

Яшчэ напярэдадні выбараў Уладзімір Някляеў, Віталь Рымашэўскі, Андрэй Саннікаў і Мікалай Статкевіч заклікалі сваіх прыхільнікаў да сходу на Кастрычніцкай плошчы Мінска 19 снежня. Да яе былі сцягнуты ўзмоцненыя сілы міліцыі. У Мінску былі недаступныя шэраг апазіцыйных сайтаў, а таксама LiveJournal, Twitter і некаторыя іншыя сайты[4][5]. Таксама недаступныя сайты па абароненым пратаколе HTTPS. Акрамя таго, падчас нападу працяглы час былі недаступныя апазіцыйныя сайты «Беларускі партызан» і «Хартыя’97»[6].

Яшчэ да пачатку збору, а палове на восьмую, невядомымі ў чорным быў здзейснены напад на калону Уладзіміра Някляева, якая накіроўвалася на плошчу. Падчас збіцця Уладзімір Някляеў страціў прытомнасць, яго забрала «хуткая дапамога»[7]. Кандыдата ў прэзідэнты збіваў камандзір «Алмаза» Мікалай Карпянкоў[8].

Спецыяльныя паліцэйскія сілы у цэнтры Мінска

Іншыя вылучэнцы ад апазіцыі а 20-й гадзіне далучыліся да сваіх прыхільнікаў на плошчы. Праз гадзіну 5 вылучэнцаў узялі ўдзел у шэсці да плошчы Незалежнасці, дзе размяшчаецца Дом Урада, дзе засядаюць Нацыянальны сход Беларусі і Цэнтральная выбарчая камісія, дзе ў той час ішоў падлік галасоў. Там быў зладжаны мітынг і спроба дамагчыся перамоў з урадам.

Падчас акцыі пратэсту група нявызначаных асоб спрабавала ўзяць штурмам Дом урада, разбіўшы пры гэтым шкло і выламаўшы дзверы.[9] Высоўвалася таксама версія[10][11], што шкло і дзверы ў Доме Урада былі разбіты правакатарамі[12]. У адказ на гэта міліцыя без разбору пачала збіваць мірных удзельнікаў шэсця, што прывяло да нанясення некалькім дэманстрантам чэрапна-мазгавых траўмаў і пакідання плошчы большасцю ўдзельнікаў шэсця. Каля 5 тысяч з іх засталіся разам з Саннікавым і Рымашэўскім. Апоўначы пасля спробаў арганізатараў мітынгу выклікаць на перамовы кіраўніцтва сілавых структур сотні міліцыянераў разагналі і іх. Былі затрыманы Кастусёў, Міхалевіч, Рымашэўскі, Саннікаў, Статкевіч і Вус[13][14], кіраўнікі іх штабоў і давераныя асобы, некалькі сотняў прыхільнікаў, таксама шэраг журналістаў і замежных грамадзян. Акрамя таго пры разгоне мітынгу ад дзеянняў міліцэйскіх спецпадраздзяленняў пацярпелі дзясяткі пераапранутых міліцыянераў, якія знаходзіліся ў натоўпе[11]. Збіты раней Уладзімір Някляеў вывезены супрацоўнікам КДБ з бальніцы[15].

Разам з гэтым, адзін з кандыдатаў у Прэзідэнты Віктар Цярэшчанка, які не прымаў ніякага ўдзелу ў акцыі і адразу прызнаў сваё паражэнне ад Лукашэнкі, яшчэ 20.12.2010 апублікаваў на сваім сайце інфармацыю, што «яшчэ за 10 дзён да штурму Дому ўрада кандыдаты ў прэзідэнты прапанавалі разгледзець гэты сцэнарый» і запрасілі яго ўдзельнічаць, але ён адмовіўся[16]. Пры гэтым Цярэшчанка прызнаўся, што з-за сітуацыі, якая склалася пасля прэзідэнцкіх выбараў, ён планаваў эміграваць разам з сям’ёй прасіць палітычнага прытулку ў іншай краіне[17].

Арганізатары заявілі, што акцыя будзе бестэрміновай і заклікалі ўсіх прыйсці на плошчу Незалежнасці ў панядзелак 20 снежня а 18-й гадзіне[3]. На наступны дзень пасля выбараў — 20 снежня ў 18:00 на Плошчы Незалежнасці сабралася ад 50 да 200 чалавек, якія былі разагнаны АМАПам, частка пратэстуючых была арыштавана.

20 снежня Лукашэнка паведаміў аб арышце 639 асоб і пацвердзіў, што вылучэнцаў у прэзідэнты дапытвалі ў месцах зняволення КДБ[18]. 29 снежня Някляева, Рымашэўскага, Саннікава і Статкевіча абвінавацілі ў арганізацыі недазволенага грамадскага мерапрыемства, што паводле артыкула 293 КК прадугледжвала зняволенне ад 5 да 15 год. 17 лютага ўдзельніка кампаніі Някляева асудзілі да 4 гадоў зняволення. Большасць арыштаваных суды асудзілі да выплаты спагнанняў да 30 «базавых велічынь» (каля 265 еўра) і 15-дзённага зняволення. 31 снежня Міністэрства замежных спраў паведаміла пра спыненне паўнамоцтваў прадстаўніцтва АБСЕ ў Мінску па прычыне нежадання ўраду іх працягваць. 21 студзеня Лукашэнку прывялі да чацвёртай прэзідэнцкай прысягі[19].

Афіцыйная газета адміністрацыі Лукашэнка «СБ. Беларусь сегодня» на падставе рассакрэчаных дакументаў беларускіх спецслужбаў абвінаваціла ў дачыненні да падзей 19 снежня ў Мінску спецслужбы Польшчы і Германіі[20][21].

Асуджаныя

Кандыдаты ў прэзідэнты

Іншыя асуджаныя

Замежныя грамадзяне

Затрыманыя раней

Міжнародная рэакцыя

Міжнародныя арганізацыі

Праваабарончыя арганізацыі

Ацэнкі

Палітолаг Валерый Карбалевіч лічыць, што факт біцця дзвярэй у Доме ўрада адмоўна паўплываў на падтрымку апазіцыі з боку грамадства[41].

Публіцыст Севярын Квяткоўскі мяркуе, што 19 снежня 2010 года ўлада зладзіла першую карную аперацыю, скіраваную не столькі на разгон пратэсту, колькі на застрашванне грамадзян. Плошча 2010 сталася апошняй буйной акцыяй «старой апазіцыі». Улада разлічвала, што «зачысціла» грамадскую прастору ад актывістаў. Але ўжо хутка выйшла новая генерацыя — з маўклівымі акцыямі пратэсту[42].

Зноскі

  1. Belarus election ends with violent protests (нявызн.), cbc (19 снежня 2010). Праверана 19 снежня 2010.
  2. При разгоне митинга в Минске пострадали операторы Russia Today
  3. 1 2 Плошча 2010
  4. https://web.archive.org/web/20101230021136/http://news.mail.ru/inworld/belorussia/politics/4996944/ Мінск адразалі ад Інтэрнэту
  5. У Беларусі заблакаваны сайты незалежных СМІ і блогі
  6. Атакаваны «Хартыя» і «Беларускі Партызан» " Беларускі Партызан — Выбары 2010(недаступная спасылка)
  7. Невядомыя ў чорным збілі някляеўцаў. Някляева забрала хуткая дапамога (нявызн.). Палітыка. Радыё «Свабода». Праверана 25 снежня 2010.
  8. Борис Пастернак. Площадь-2010(руск.) . Белорусский партизан (21 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 24-1-2021. Праверана 24-1-2021.
  9. Лукашенко набирает 79,67 % после подсчета 100 % бюллетеней — ЦИК | В мире | Лента новостей «РИА Новости»
  10. Погром в Доме правительства устроили провокаторы | n1.by Архівавана 4 сакавіка 2016.
  11. 1 2 На митинге в Минске белорусский спецназ избивал своих коллег Б_СССР Русская служба новостей Архівавана 22 лютага 2011.
  12. Дом правительства в Минске штурмовали провокаторы, ФСБэшники и каратели из российского спецназа — очевидец (видео) — обновлено | Новости из Беларуси на NewsBY.org Архівавана 26 снежня 2010.
  13. Плошча 2010 (нявызн.). Палітыка. Радыё «Свабода». Праверана 23 красавіка 2011.
  14. Затрыманыя кандыдаты ў прэзідэнты Алесь Міхалевіч і Дзмітрый Вус (нявызн.). Выбары прэзідэнта 2010. Праваабарончы цэнтр «Вясна». Праверана 23 красавіка 2011.
  15. Задержаны десятки людей, в том числе семь кандидатов в президенты Архівавана 20 снежня 2010.
  16. Цярэшчанка — супраць гвалту, але не супраць закона Архівавана 10 снежня 2013.
  17. Экс-кандыдат Цярэшчанка ледзь не эміграваў (нявызн.) (недаступная спасылка — гісторыя ). Telegraf.by. Праверана 5 чэрвеня 2011.(недаступная спасылка)
  18. 20 снежня Аляксандр Лукашэнка правёў прэс-канферэнцыю для прадстаўнікоў айчынных і замежных СМІ (нявызн.). Прэс-служба прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 10 мая 2011.
  19. Архіўная копія (нявызн.) (недаступная спасылка). Палітыка. БелаПАН. Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2015. Праверана 17 студзеня 2015.
  20. Telegraf.by — Польша и Германия не комментируют «компромат» «Советской Белоруссии»(недаступная спасылка)
  21. Советская Белоруссия № 7 (23649).Пятница, 14 января 2011 года. «За кулисами одного заговора»
  22. Андрэй Саннікаў на свабодзе // «Наша Ніва»
  23. Дзмітрый Ус выйшаў на волю(недаступная спасылка) // «Наша Ніва», 1 кастрычніка 2011
  24. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 Вінаградаў, Мірзаянаў, Класкоўскі, Лобан, Новік, Малчанаў, Атрошчанкаў, Васілевіч, Буланаў, Федаркевіч, Ліхавід на волі // «Наша Ніва», 14 верасня 2011
  25. Зміцер Бандарэнка на свабодзе // Наша Ніва
  26. Апошні прысуд за Плошчу: 3 гады «хіміі» без накіравання ў месцы адбывання пакарання(недаступная спасылка) // «Наша Ніва», 12 кастрычніка 2011
  27. 1 2 3 4 Яшчэ чацвёра палітвязняў выйшлі на волю: Кіркевіч, Пратасеня, Гнедчык, Даронін(недаступная спасылка) // «Наша Ніва», 1 верасня 2011
  28. 1 2 3 4 5 6 7 8 Вызваленыя палітвязні прыбываюць у Мінск. Выйшлі Парфянкоў, Яроменак, Мацукевіч, Дрозд, Казакоў, Грыбкоў, Сакрэт, Квяткевіч «Наша Ніва», 13 жніўня 2011
  29. Дзявяты памілаваны — «Навушнік» Хамічэнка «Наша Ніва», 15 жніўня 2011
  30. [Адзін дзень палітвязня 2009- 2011 гг. Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.) – Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свыбода, 2011. 328 с. C. 161. ISBN978-0-929849-42-3]
  31. Лукашенко продемонстрировал «неприемлемое для международного сообщества» поведение — Политика — GZT.RU
  32. Рэзалюцыя ЕП пра сітуацыю ў Беларусі (англ.)
  33. Беларускі Партызан: Маркус Лёнінг: Вызваленне палітвязняў у Беларусі і здыманне з іх абвінавачванняў — не ўмова, а патрабаванне ЕС Архівавана 6 красавіка 2016.
  34. Крэмль усім задаволены і абяцае шмат нафты
  35. Даклад у рамках Маскоўскага механізму АБСЕ (англ.)  — гл. стар. 12-14
  36. Рэзалюцыя ПАСЕ № 1790 (2011) (англ.)
  37. Праваабаронцы ў Беларусі падвяргаюцца жорсткім праследаванням Архівавана 15 студзеня 2015.
  38. Меркаванне Венецыянскай камісіі № CDL-AD(2011)026 (англ.)
  39. Беларусь: Абмежаванне палітычных і грамадзянскіх правоў грамадзян пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 г. // FIDH, 2011 — стар. 66
  40. Якія не спраўдзіліся надзеі. Рэпрэсіі ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 г. Архівавана 13 красавіка 2011. Х’юман Райтс Вотч
  41. Урокі «Плошчы-2010» для рэвалюцыі 2020 году — Радыё Свабода Архівавана 19 снежня 2020.
  42. Успамін пра 19 сьнежня 2010-га — Радыё Свабода Архівавана 29 лістапада 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Снежань 2010 года
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Акцыі пратэсту ў Беларусі
Падзеі ў Мінску
Падзеі 19 снежня
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
2010 год у Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Пратэсты 2010 года
2010 год у Мінску