wd wp Пошук:

Зміцер Дрозд

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дрозд. Зміцер Міхайлавіч Дрозд (нар. 26 сакавіка 1973, в. Дразды, Мінскі раён, Мінская вобласць, цяпер у складзе Мінска) — беларускі гісторык, архівіст, публіцыст, паэт[1].

Біяграфія

Нарадзіўся 26 сакавіка 1973 г. у в. Дразды, дзе з канца XIX ст. жылі яго продкі[2]. Значная частка продкаў і іх сваякоў пацярпела ў час сталінскіх рэпрэсій[3].

У 1992 г. скончыў Мінскі тэхналагічны тэхнікум па спецыяльнасці «Фотатэхніка», у 2005 г. — гістарычны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны».

Падчас выбарчай кампаніі 2010 г. быў удзельнікам ініцыятыўнай групы Андрэя Саннікава[4].

У 2010 годзе выйшла яго грунтоўная праца «Землевладельцы Минской губернии 1861—1900». У 2013 г. працяг — «Землевладельцы Минской губернии 1900—1917».

У жніўні 2016 г. стварыў Практычную школу пошуку рэпрэсаваных.

У 2016 годзе стаў лаўрэатам Нацыянальнай праваабарончай прэміі ў намінацыі «Журналіст года»[5].

У 2017 годзе стаў лаўрэатам прэміі імя Францішка Аляхновіча за кнігу «Бунт Батанікаў».

Аўтар шэрагу публікацый для выданняў «Наша Ніва», «Беларускі дакументацыйны цэнтр», «Хартыя 97», «Культура»[6].

Арышт і зняволенне

За ўдзел у Плошчы-2010 быў асуджаны і адбыў 10 сутак адміністратыўнага арышту. Пасля вызвалення зноў арыштаваны. 1 лютага 2011 г. быў узяты пад варту на 3 сутак як падазраваны па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Утрымліваўся ў СІЗА № 1 г. Мінска на вул. Валадарскага.

5 мая 2011 года судом Кастрычніцкага раёна Мінска (суддзя — Ала Булаш) Дрозд быў асуджаны на 3 гады зняволення. Разам з ім на розныя тэрміны па крымінальнай справе аб «Масавых беспарадках» у сталіцы 19 снежня былі асуджаныя Павел Вінаградаў, Алесь Кіркевіч, Аляксандр Пратасеня і Уладзімір Хамічэнка. Усе яны прызнаныя вінаватымі на падставе часткі 2 артыкула 293 КК РБ (удзел у масавых беспарадках)[7]. 23 мая 2011 года ў Чорны спіс Еўрасаюза былі дададзены Ала Булаш і Аляксандр Бароўскі, дзяржаўны абвінаваўца на працэсе[8].

Тэрмін адбываў у калоніі г. Бабруйска.

Вызвалены 11 жніўня 2011 г. пасля памілавання Аляксандрам Лукашэнкам.

Пазней дадзеныя падзеі былі адлюстраваны ў яго аўтабіяграфічнай кнізе «Бунт Батанікаў»[9].

Бібліяграфія

Кнігі

Анталогіі

Зноскі

  1. https://nashaniva.by/?c=ar&i=165280
  2. https://news.tut.by/society/562116.html Архівавана 17 лютага 2020.
  3. https://palitviazni.info/viazen/dzmitryj-drozd
  4. https://bydc.info/news/514-redaktor-sajta-belorusskogo-dokumentatsionnogo-tsentra-stal-zhurnalistom-goda Архівавана 22 снежня 2019.
  5. http://kimpress.by/index.phtml?page=12&idauth=96
  6. Все кассационные жалобы фигурантов дела о 19 декабря отклонены Архівавана 30 красавіка 2015.
  7. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС (бел.) . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.
  8. https://novychas.by/hramadstva/bunt-batanikau-abo-elity
  9. https://bydc.info/edition/548-kniga-dmitriya-drozda-bunt-botanikov Архівавана 22 верасня 2020.
  10. https://bydc.info/edition/793-vyshla-novaya-kniga-mesto-rasstrela-orsha Архівавана 22 верасня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 сакавіка
Катэгорыя·Вязні сумлення
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1973 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Францішка Аляхновіча
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта