wd wp Пошук:

Віктар Іванавіч Цярэшчанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цярэшчанка. Віктар Іванавіч Цярэшчанка — беларускі палітык, кандыдат эканамічных навук[1], кандыдат на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на выбарах 2010 года.

Біяграфія

Нарадзіўся 30 студзеня 1950 года ў вёсцы Дубраўка Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і. Беларус. Беспартыйны. Жанаты, выхоўвае трох дачок.

У 1975 годзе Скончыў эканамічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Навучаўся ў Міжнародным інстытуце менеджменту (Кіеў, Украіна), Дэлавэрскім універсітэце (ЗША). У 1990 годзе атрымаў навуковую ступень МВА — Master of Business Аdministration in International Business Activities. Працаваў слесарам, фрэзэроўшчыкам, інжынерам, кіраўніком.

19922004 — генеральны дырэктар СТАА «Міжнародны інстытут менеджменту «МІМ-Беларусь»».

19932004 — старшыня Беларускага грамадскага аб’яднання «Народная дыпламатыя».

19942000 — старшыня Беларускай народнай партыі. Вылучаўся ў кандыдаты на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ў 1994 годзе.

Жнівень-верасень 1994 — начальнік упраўлення па справах тэрыторый Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13 склікання[2].

2001 — вылучаўся ў кандыдаты на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

20042005 — кіраўнік прадстаўніцтва аўтаномнай некамерцыйнай міжнароднай арганізацыі «Выканкам Рады славянскіх народаў Беларусі, Расіі, Украіны» ў Рэспубліцы Беларусь.

Працуе Старшынёй Рады «Асацыяцыя малога і сярэдняга прадпрымальніцтва».

Аўтар больш 70 навуковых і дзяржаўных работ па праблеме развіцця Беларусі[2]. Удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Зноскі

  1. Новый кандидат в президенты - Виктор Терещенко Архівавана 28 лістапада 2010.
  2. 1 2 Виктор Терещенко: моя кандидатура — самая подготовленная после Лукашенко Архівавана 24 лютага 2019. (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Кандыдаты эканамічных навук
Катэгорыя·Эканамісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Краснапольскім раёне
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі (2010)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі