wd wp Пошук:

Падтыннік вялікі

Падтыннік вялікі[3][4], бародаўнік[5] (Chelidonium majus) — від кветкавых роду Падтыннік (Chelidonium) раслін сямейства Макавыя (Papaveraceae).

Назва

Падтыннік вялікі, цанцалея, цэнцылія[6], чыстацел[7], падтыннік[8], цанцылея[9], жоўты малачай, цалідонія, цантылія, цындалей, чортава серабро[10][11][12], селідарыя[13].

Апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887

Шматгадовая травяністая расліна (30—100 см вышынёй) з кароткім карэнішчам і аранжавым млечным сокам. Сцябло прамастойнае, як і лісце, рэдка пакрытае валасінкамі, уверсе разгалінаванае. Лісце чаргавальнае, светла-зялёнае, знізу шызаватае, няпарна-перыстарассечанае Прыкаранёвае лісце буйное. Кветкі жоўтыя (каля 20 мм у дыяметры) на доўгіх кветаножках, правільныя, шырока расплюшчаныя, сабраны па 4—5 у парасонападобныя суквецці. Калякветнік двайны. Чашалісцікаў два. Плод — прамастойная струкападобная каробачка (20-50 мм даўжынёй, 2—3 мм шырынёй). Ядавіты.

Арэал

Пашыраны ва ўмераным поясе Еўропы і Заходняй Азіі, як заносная расліна — на паўночным усходзе Паўночнай Амерыкі. На Беларусі трапляецца на сырых ярах, у хмызняках, на пустках, каля жылля, у садах і парках.

Асаблівасці біялогіі

Распаўсюджваецца мурашкамі.

Гаспадарчае значэнне

Інсектыцыдная, лекавая і тэхнічная расліна (з каранёў атрымліваюць жоўтую фарбу, з насення — тлусты алей).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 36. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
  5. БелЭн, 2000
  6. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  7. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888.
  8. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927.
  9. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924.
  10. Рытов М. В.(руск.) бел. Русские лекарственные растения. т. I. — Петроград, 1918.
  11. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  12. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927.
  13. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. — Смоленск, 1914.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Макавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Ядавітыя расліны
Катэгорыя·Пустазелле
Катэгорыя·Флора Афрыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Флора Еўразіі