wd wp Пошук:

Падтыннік

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Падтыннік. Падтыннік[3], Чыстацел (Chelidonium), народныя назвы: жоўты малачай, цалідонія, цанцалея — род кветкавых раслін сямейства макавых. Раней лічыўся монатыпічным з адзіным відам — падтыннікам вялікім, або бародаўнікам (Chelidonium majus)[4], але з 1982 года падвід Chelidonium majus subsp. asiaticum вынесены ў асобны від пад назвай Chelidonium asiaticum.

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна (30-100 см вышынёй) з кароткім карэнішчам і аранжавым млечным сокам. Сцябло прамастойнае, як і лісце, рэдка пакрытае валасінкамі, уверсе разгалінаванае. Лісце чаргавальнае, светла-зялёнае, знізу шызаватае, няпарна-перыстарассечанае Прыкаранёвае лісце буйное. Кветкі жоўтыя (каля 20 мм у дыяметры) на доўгіх кветаножках, правільныя, шырока расплюшчаныя, сабраны па 4-5 у парасонападобныя суквецці. Калякветнік двайны. Чашалісцінак дзве. Плод — прамастойная струкападобная скрыначка (20-50 мм даўжынёй, 2-3 мм шырынёй). Ядавіты.

Асаблівасці біялогіі

Распаўсюджваецца мурашкамі.

Класіфікацыя

У цяперашні час у складзе роду вылучаюць два віды раслін[5]:

Гаспадарчае значэнне

Інсектыцыдная, лекавая і тэхнічная расліна (з каранёў атрымліваюць жоўтую фарбу, з насення — тлусты алей).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 36. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
  5. Роде Chelidonium на сайце The Plant List.
  6. Звесткі пра род Chelidonium у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP).(англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Макавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL