wd wp Пошук:

Радыска

Рады́ска (Raphanus sativus var. radicula) — кветкавая расліна сямейства капуставых, разнавіднасць рэдзькі пасяўной. Агароднінныя расліны. Культывуецца пераважна ва ўмераных паясах.

Біялагічныя асаблівасці

Адна- і двухгадовыя караняплодныя травяністыя расліны. Караняплоды (7—20 г), круглыя, канічныя, верацёнападобныя, белага, чырвонага, фіялетавага колеру, маюць у сабе ў сярэднім 4,7—9 % сухіх рэчываў, 0,8—4 % цукраў, 0,8—1,3 % бялку, 25—30 мг% аскарбінавай кіслаты, мінеральныя рэчывы. Корань стрыжнёвы, лісце (4—6) рассечанае, сабранае ў разетку, мае 50—60 мг% аскарбінавай кіслаты, ужываецца як салата. Кветкі белыя, ружовыя або светла-бэзавыя, суквецце — гронка. Плод — стручок. У радысцы шмат вітамінаў (тыямін, рыбафлавін, нікацінавая кіслата).

Агратэхніка

На Беларусі вырошчваецца аднагадовая форма радыскі.

Радыска — холадаўстойлівая, скараспелая расліна. Насенне прарастае пры 2—3 °C цяпла, усходы вытрымліваюць замаразкі да −2—3 °C, дарослыя да −4—5 °C. Аптымальная тэмпература для росту радыскі 18—20 °C цяпла. Пры большай тэмпературы і недахопе вільгаці караняплоды становяцца цвёрдыя, з пустотамі ўнутры і з горкім смакам. Таму пасля з’яўлення ўсходаў радыску трэба добра і раўнамерна паліваць.

Пад яе адводзяць урадлівыя, рыхлыя, сугліністыя і супясчаныя, а таксама акультураныя тарфяныя глебы. Папярэднікамі могуць быць многія агароднінныя расліны, акрамя капусты, рапсу і іншых крыжакветных культур. Лепшыя папярэднікі — агуркі, памідоры, бульба, пад якія былі ўнесены арганічныя ўгнаенні. Пад радыску выбіраюць участкі, якія рана вызваляюцца ад снегу. Сеюць з вясны, з інтэрваламі 10—15 дзён, каб забяспечыць яе спажыванне на больш працяглы перыяд. Высяваюць у баразёнкі, з адлегласцю ў радках 8—10 см на глыбіню 1,5—2 см.

Пры доглядзе за пасевамі праводзяць рыхленне глебы і паліванне, асабліва ў стадыі так званай «лінькі», калі з’яўляецца сапраўдны ліст і пачынае фарміравацца караняплод. Усходы пры з’яўленні сапраўднага ліста прарэджваюць, пакідаючы паміж раслінамі ў радках 2—3 см. Праз 4—5 тыдняў пасля сяўбы радыску можна спажываць. Убіраюць за 2—3 прыёмы з інтэрвалам 4—5 дзён.

Спажыванне

У ежу спажываюць сырую. Караняплоды маюць дыетычнае значэнне, як крыніца лёгказасваяльных вітамінаў і мінеральных солей.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. International Plant Names Index: Raphanus sativus convar. radicula(англ.)  (Праверана 18 ліпеня 2009)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Гародніна
Катэгорыя·Капуставыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы, дзе адсутнічае перанакіраванне з лацінскай назвы таксона
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL