wd wp Пошук:

Пурын

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Пурын.

Пурын— найпросты прадстаўнік імідазо[4,5-d]пірымідзінаў.

Бясколерныя крышталі, добра раствараюцца ў вадзе, гарачым этаноле і бензоле, дрэнна раствараюцца ў дыэтылавым эфіры, ацэтоне і хлараформе.

Найбольш пашыраны амінапурыны, або пурынавыя асновы (адэнін, гуанін), і гідрапурыны (мачавая кіслата, гіпаксанцін, ксанцін), якія з’яўляюцца прадуктамі распаду амінапурынаў.

Да пурынаў таксама адносяцца алкалоіды кафеін і тэабрамін (метыліраваныя вытворныя ксанціну) і адэназінтрыфосфарная кіслата.

Утвараюцца ў арганізме і паступаюць з прадуктамі харчавання.

Біясінтэз пурынаў пачынаецца з рыбоза-5-фасфату — прадукту пентозафасфатнага цыкла. Прыгнечанне біясінтэзу пурынавых нуклеатыдаў прыводзіць да тармажэння росту.

Канчатковым прадуктам распаду пурынаў у чалавека і большасці жывёл з’яўляецца мачавая кіслата.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Пурыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Хімічныя рэчывы без шчыльнасці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных