wd wp Пошук:

Кансервы

Кансервы — харчовыя прадукты расліннага або жывёльнага паходжання, якія прайшлі адпаведную апрацоўку і змешчаны ў герметычную тару для працяглага захоўвання.

Бываюць мясныя (натуральныя, кулінарна апрацаваныя, у выглядзе паштэтаў, фаршаў, каўбас, субпрадуктаў), мяса-раслінныя (мяса з гарохам, фасоляй, капустай і інш.), рыбныя (у тым ліку прэсервы), малочныя, агароднінныя (закусачныя, для першых і другіх страў) і фруктовыя.

Па прызначэнні адрозніваюць:

Працэс прыгатавання

У працэсе вырабу з прадуктаў выдаляюць неядомыя часткі, дадаюць тлушч, цукар, прыправы, вітаміны, апрацоўваюць цяплом або хімічнымі рэчывамі (гл.кансерваванне). Кансервы расфасоўваюць і герметычна закрываюць у бляшаную, шкляную або палімерную тару. Захоўваюць у сухім месцы пры тэмпературы 0-20°С.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Кансервы