wd wp Пошук:

Народны камісарыят юстыцыі БССР

Наро́дны камісарыя́т юсты́цыі Белару́скай ССР (скар. Наркамат юстыцыі БССР) быў утвораны 5 лютага 1919 года згодна з рашэннем ЦВК БССР пад назвай Камісарыята юстыцыі БССР. З 1946 года пераўтвораны ў Міністэрства юстыцыі БССР.

Гісторыя

Стварэннне

У сувязі з утварэннем 27 лютага 1919 года Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Літвы і Беларусі пытанні юстыцыі былі ўскладзеныя на ўтвораны ў сакавіку 1919 года Народны камісарыят юстыцыі (Наркамюст, НКЮ) ЛітБел, а на тэрыторыі Мінскай губерні — Мінскі губернскі аддзел юстыцыі. Пасля адступлення з Беларусі польскіх войскаў, паступова змяняючы статус і падпарадкаванасць, аднавілася дзейнасць Наркамюста Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі: з ліпеня 1920 года — як аддзела юстыцыі Мінгубрэўкама, з 1 жніўня 1920 года — аддзела юстыцыі Ваенрэўкама ССРБ, з 26 жніўня 1920 года — Камісарыята юстыцыі Ваенрэўкама ССРБ.

На камісарыят юстыцыі рэспублікі ўскладалася задача забеспячэння рэвалюцыйнай законнасці, арганізацыі новай, сапраўды дэмакратычнай сістэмы судовых органаў. Яго структура ўключала ў сябе аддзелы: Агульны, Судова-следчы, заканадаўчых прапаноў і кадыфікацыі, Натарыяльны, Карны (папраўча-працоўны).

1920-я гады

У выніку дзейнасці Камісарыята юстыцыі ў 1920 годзе:

II з’езд Саветаў ССР Беларусі, які праходзіў 1317 снежня 1920 года, унёс дапаўненні ў Канстытуцыю Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, якія ўстанаўлівалі ўтварэнне Цэнтральным Выканаўчым Камітэтам Беларусі Савета Народных Камісараў (СНК).

Кіраўніцтва дзейнасцю Наркамюста ажыццяўлялася Народным камісарам, пры якім засноўвалася Калегія ў якасці дарадчага органа. Калегія ажыццяўляла таксама Вышэйшы судовы кантроль, пераглядала ў парадку нагляду прысуды і рашэнні Рэвалюцыйнага трыбунала і Народных судоў, праводзіла ў жыццё амністыі. Пры Наркамаце юстыцыі знаходзіўся Савет народных суддзяў (Саўнарсуд) і Рэвалюцыйны трыбунал Беларусі. На месцах органамі юстыцыі кіравалі павятовыя бюро юстыцыі, якія падпарадкоўваліся Наркамату юстыцыі.

Пастановай трэцяй сесіі ЦВК ССР Беларусі прынятае рашэнне распаўсюдзіць з 1 ліпеня 1922 года дзеянне Крымінальнага кодэкса РСФСР і Крымінальна-працэсуальнага кодэкса РСФСР на тэрыторыі Беларусі. У Крымінальна-працэсуальным кодэксе былі замацаваны найважнейшыя дэмакратычныя прынцыпы крымінальнага працэсу: публічнасць, галоснасць, права абвінавачанага на абарону, нацыянальная мова судавытворчасці, удзел народных засядацеляў і калегіяльнасць у разглядзе спраў. Кодэкс сканцэнтраваў і дэталізаваў пытанні прызначэння і правядзення экспертызы на папярэднім і судовым следстве; пытанні, якія адносяцца да судовай экспертызы, выкладаліся ў 40 артыкулах Кодэкса.

Рэалізацыя норм крымінальнага працэсу паслужыла падставай для арганізацыйных мерапрыемстваў па стварэнні дзяржаўных органаў навукова-судовай экспертызы. Гэтаму спрыяла і адкрыццё ў Мінску ў 1921 годзе Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Першымі ў ССР Беларусі пачалі стварацца судова-медыцынская і судовапсіхіатрычная экспертызы.

Упершыню найбольш поўна і канкрэтна былі вызначаны задачы і структура Наркамюста ў «Палажэнні аб Народным камісарыяце юстыцыі ССР Беларусі» ў 1922 годзе. У сістэму Народнага камісарыята юстыцыі ўваходзілі павятовыя органы юстыцыі, камеры нарсудоў, павятовыя аддзелы аховы рэвалюцыйнай законнасці. На чале НКЮ стаяў Камісар юстыцыі, які з’яўляўся і Пракурорам Касацыйнага трыбунала. Старшыні Касацыйнага трыбунала і Рэвалюцыйнага трыбунала вылучаліся Народным камісарам юстыцыі і зацвярджаліся Саўнаркамам. Калегія вышэйшага нагляду Наркамюста складалася з народнага камісара юстыцыі, Старшыні Касацыйнага трыбунала і Старшыні Рэвалюцыйнага трыбунала.

На працягу 1922 года структура органаў юстыцыі зведала шэраг змяненняў. Савет народных суддзяў і Рэвалюцыйны трыбунал былі аб’яднаны ў адзіны Вышэйшы Суд Рэспублікі, які складаўся з трох аддзяленняў: асобай падсуднасці, крымінальнай і грамадзянскай.

Згодна з пастановай ЦВК Беларусі ад 13 снежня 1922 года месцы зняволення перадаваліся з вядзення Наркамюста ў вядзенне Народнага камісарыята ўнутраных спраў. Цэнтральны папраўча-працоўны аддзел быў перададзены ў вядзенне НКУС і перайменаваны ў Галоўнае ўпраўленне месцамі зняволення. Разам з тым за органамі НКЮ захоўваліся ўсе правы «нагляду за заканамернасцю і ўмовамі ўтрымання арыштаваных ва ўсіх месцах зняволення ў поўным аб’ёме, прадугледжаным КПК, Палажэннем аб Пракуратуры».

1 кастрычніка 1924 года ў Наркамюсце быў сфармаваны Натарыяльны аддзел[1], на які ўскладаліся наступныя функцыі: назіранне і кантроль за дзейнасцю натарыяльных кантор; рэгістрацыя накладаючыхся на будынкі і правы забудовы забарон і дазволаў, выдача даведак аб iх; загадванне натарыяльным архівам і выдача са спраў і кніг даведак, копій выпісак.

На пасяджэнні СНК БССР 20 красавіка 1925 года было вырашана пашырыць апарат НКЮ. У камісарыяце быў утвораны Аддзел судаўладкавання і судовага нагляду, у Аддзеле пракуратуры сфармаваныя пададдзелы: агульнага кіравання, агульнага нагляду, па назіранню за органамі дазнання, следства і АДПУ, дзяржаўнага абвінавачвання.

Важным участкам працы ў дзейнасці Народнага камісарыята юстыцыі з’яўлялася прававая асвета. У мэтах прававой прапаганды штомесяц выходзіў часопіс «Весці НКЮ», які рашэннем калегіі Наркамюста ад 6 студзеня 1928 года быў перайменаваны ў «Рэвалюцыйную законнасць».

З 10 ліпеня 1927 года Народны камісарыят юстыцыі быў пераведзены на функцыянальную сістэму кіравання з ліквідацыяй ўнутраных структурных падраздзяленняў. Уся праца дзялілася паміж адказнымі выканаўцамі (інспектарамі), падначаленымі непасрэдна Народнаму камісару.

Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта і Савета Народных Камісараў БССР ад 15 чэрвеня 1929 года было прынята новае Палажэнне аб Народным камісарыяце юстыцыі БССР[2]. Новыя напрамкі дзейнасці НКЮ БССР, устаноўленыя практычна адразу пасля прыняцця Палажэння аб Наркамюсце БССР, паслужылі падставай да фарміравання новых органаў, уваходзячыя ў структуру, а таксама сістэму Наркамюста.

1930-я гады

У адпаведнасці з пастановай ЦВК і СНК БССР ад 22 снежня 1930 года быў ліквідаваны Народны камісарыят унутраных спраў БССР, і Народнаму камісарыяту юстыцыі перададзены месцы зняволення, пытанні арганізацыі ссылкі з прымусовымі працамі, а таксама прымусовых работ без утрымання пад вартай. У сакавіку 1931 года ў складзе НКЮ БССР на правах аддзела ствараецца інспекцыя месцаў зняволення, пераўтвораная неўзабаве ва ўпраўленне папраўча-працоўнымі ўстановамі. Наркамюст БССР ажыццяўляў агульнае кіраўніцтва папраўча-працоўнай палітыкай, праводзіў вывучэнне злачыннасці і метадаў барацьбы з ёй. Пракуратура Беларускай ССР заставалася ў сістэме Наркамюста да 1936 года.

З утварэннем Наркамата юстыцыі СССР наркаматы ў рэспубліках сталі саюзна-рэспубліканскімі. Па Палажэнню аб НКЮ СССР, зацверджаным 8 снежня 1936 года, у Наркамаце юстыцыі БССР і ў абласных упраўленнях НКЮ былі сканцэнтраваны ўсе функцыі судовага кіравання.

8 кастрычніка 1939 года Савет Народных Камісараў БССР зацвердзіў «Палажэнне аб Народным камісарыяце юстыцыі БССР»[3], у якім улічаны арганізацыйныя змены, унесеныя ў сістэму судовых і пракурорскіх органаў Канстытуцыяй СССР 1936 года.

На Народны камісарыят юстыцыі БССР ускладалася:

Палажэнне аб Народным камісарыяце юстыцыі БССР было адменена толькі ў верасні 1962 года ў сувязі з прыняццем Закона аб судаўладкаванні, Крымінальнага і Крымінальна-працэсуальнага кодэксаў Беларускай ССР.

1940-я

У чэрвені 1941 года ў сувязі з нямецка-фашысцкай акупацыяй тэрыторыі Беларусі Народны камісарыят юстыцыі БССР быў эвакуіраваны з Мінска ў Маскву, дзе працягваў сваю дзейнасць. З вызваленнем частцы тэрыторыі Беларусі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў Наркамюст БССР у снежні 1943 года пераехаў з Масквы ў Навабеліцу, а ў ліпені 1944 года — у Мінск.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 26 сакавіка 1946 г. Народны камісарыят юстыцыі БССР быў ператвораны ў Міністэрства юстыцыі БССР.

Наркамы

Зноскі

  1. Циркуляр Народного Комиссариата Юстиции от 7 октября 1924 г. № 68 «Об организации при Народном Комиссариате Юстиции БССР Нотариального отдела и его функциях»(руск.)  // Собрание узаконений и распоряжений Рабоче-крестьянского Правительства Социалистической Советской Республики Белоруссии. — Мн.: 1924. — № 21. — С. 17—18.
  2. Пастанова ЦВК і СНК БССР ад 15 чэрвеня 1929 г. «Палажэнне аб Народным камісарыяце Юстыцыі БССР» // Збор законаў i загадаў Рабоча-сялянскага ўраду Беларускай Сацыялiстычнай Савецкай Рэспублiкi. — Мн.: 1929. — № 21. — С. 442—446.
  3. Пастанова СНК БССР ад 8 кастрычніка 1939 г. № 939/Р.3 «Палажэнне аб Народным Камісарыяце Юстыцыі БССР» // Збор пастаноў i распараджэнняў Урада Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. — Мн.: 1939. — № 51. — С. 543—548.
  4. Пастанова Прэзідыума ЦВК БССР ад 7 чэрвеня 1928 г. «Аб вызваленні т. Сягаля, Майсея Абрамовіча, ад абавязкаў Народнага Камісара Юстыцыі БССР і Пракурора Рэспублікі і пра ўскладанне на тав. Гохмана, Станіслава Маркавіча, часовага выканання абавязкаў Народнага Камісара Юстыцыі БССР і Пракурора Рэспублікі» // Збор законаў i загадаў Рабоча-сялянскага ўраду Беларускай Сацыялiстычнай Савецкай Рэспублiкi. — Мн.: 1928. — № 74. — С. 7.
  5. Пастанова Прэзідыума ЦВК БССР ад 26 снежня 1932 г. «Аб вызваленні т. Ляўкова М. А. ад абавязкаў Народнага Камісара Юстыцыі і Пракурора Рэспублікі» // Збор законаў i загадаў Рабоча-сялянскага ўраду Беларускай Сацыялiстычнай Савецкай Рэспублiкi. — Мн.: 1932. — № 19. — С. 495.
  6. Пастанова Прэзідыума ЦВК БССР ад 26 снежня 1932 г. «Аб прызначэнні т. Судакова А. С. Народным Камісарам Юстыцыі БССР і Пракурорам Рэспублікі» // Збор законаў i загадаў Рабоча-сялянскага ўраду Беларускай Сацыялiстычнай Савецкай Рэспублiкi. — Мн.: 1932. — № 74. — С. 7.
  7. Пастанова Прэзідыума ЦВК БССР ад 4 мая 1933 г. «Аб вызваленні т. Судакова А. С. ад абавязкаў Народнага Камісара Юстыцыі БССР і Пракурора Рэспублікі» // Збор законаў i загадаў Рабоча-сялянскага ўраду Беларускай Сацыялiстычнай Савецкай Рэспублiкi. — Мн.: 1933. — № 19. — С. 10.
  8. Пастанова Прэзідыума ЦВК БССР ад 28 ліпеня 1933 г. «Аб прызначэнні тав. Кузьміна П. В. Народным Камісарам Юстыцыі БССР і Пракурорам Рэспублікі» // Збор законаў i загадаў Рабоча-сялянскага ўраду Беларускай Сацыялiстычнай Савецкай Рэспублiкi. — Мн.: 1933. — № 32. — С. 13.
  9. Пастанова Прэзідыума ЦВК БССР ад 21 красавіка 1938 г. «Аб прызначэнні тав. Лодысева С. Ц. Народным Камісарам Юстыцыі БССР» // Збор законаў i распараджэнняў Рабоча-сялянскага ўрада Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі. — Мн.: 1938. — № 9. — С. 13.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Органы выканаўчай улады без геаграфічных каардынат
З’явіліся ў 1919 годзе
Зніклі ў 1946 годзе
Скасаваныя органы выканаўчай улады Беларусі
Народныя камісарыяты БССР