wd wp Пошук:

Адольф Хрыстафоравіч Гетнер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гетнер.

Адо́льф Хрыстафо́равіч Ге́тнер (8 студзеня 1887, Мітаўскі павет, Курляндская губерня — 1938[1], НКУС) — беларускі дзяржаўны і партыйны дзеяч. У 1918—1919 гг. наркам юстыцыі і член ЦК КП(б) Літоўска-Беларускай рэспублікі.

Біяграфія

Скончыў Мітаўскае рэальнае вучылішча. У 1917 г. удзельнік Кастрычніцкага перавароту ў Смаленску. З 1920 года член Мінскага губрэўкама, затым загадчык агульнага аддзела, старшыня Кантрольнай камісіі КП(б)Б, потым наркам юстыцыі БССР, нам. старшыні СНК БССР. З 1923 г. старшыня выканкама Мінскага гарсавета. З 1925 г. сакратар Шклоўскага РК КП(б)Б, з 1933 — старшыня Магілёўскай раённай кантрольнай камісіі КП(б)Б. Член ЦВК БССР і яго прэзідыумаў (1921—1924), член ЦБ КП(б)Б (1919—1924).

Арыштаваны органамі НКУС і асуджаны да ВМП у 1938 годзе. Расстраляны. Рэабілітаваны.

Зноскі

  1. История в лицах(руск.)  // Юстыцыя Беларусі. — 2009. — № 2. — С. 17.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Намеснікі Старшыні СНК БССР
Катэгорыя·Члены ЦК КПБ
Катэгорыя·Члены Прэзідыума ЦВК БССР
Катэгорыя·Старшыні Рэвізійнай камісіі КПБ
Катэгорыя·Старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Курляндскай губерні
Катэгорыя·Памерлі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Пракуроры БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расстраляныя ў СССР
Катэгорыя·Члены Цэнтральнага бюро КП(б)Б
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пасмяротна рэабілітаваныя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Народныя камісары юстыцыі БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1887 годзе