wd wp Пошук:

Трацейскі суд

Трацейскі (арбітражны) суд — суд, які выбіраецца па ўзгадненні бакоў для вырашэння імі спрэчак цывільна-прававога і гаспадарчага характару. У залежнасці ад суб’ектаў спрэчных праваадносін адрозніваюць: суды для вырашэння спрэчак паміж фізічнымі асобамі і суды для вырашэння спрэчак паміж юрыдычнымі асобамі.

У Рэспубліцы Беларусь міжнародны трацейскі суд створаны ў 1999 годзе.

Трацейскім судом з’яўляецца арганізацыя, якая не ўваходзіць у судовую сістэму Рэспублікі Беларусь, якая ствараецца для вырашэння спрэчак у выглядзе пастаянна дзеючага трацейскага суда або трацейскага суда, які ўтвараецца па пагадненні бакоў для рашэння канкрэтнай спрэчкі[1].

Зноскі

  1. ЗАКОН РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 18 июля 2011 года № 301-З

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Правасуддзе
Катэгорыя·Суды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара