wd wp Пошук:

Літбел ССР

Гісторыя Беларусі
Пагоня, гістарычны герб Беларусі Сучасны герб Беларусі

Старажытная Беларусь
Усходнія славяне
Полацкае княства
(Кіеўская Русь · Смаленскае княства · Тураўскае княства)
Вялікае Княства Літоўскае
Рэч Паспалітая
Расійская імперыя
Беларуская Народная Рэспубліка
ССР Беларусі // Сярэдняя Літва
Літбел
Беларуская ССР // Заходняя Беларусь
Аб’яднанне Беларусі
Генеральная акруга Беларусь
Беларуская ССР
Рэспубліка Беларусь·

Літо́ўска-Белару́ская Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка, Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка Літвы́ і Белару́сі (скарочана Літбе́л) — дзяржаўнае ўтварэнне, якое з’явілася ў адпаведнасці з рэкамендацыямі ЦК РКП(б) 27 лютага 1919 шляхам аб’яднання ССРБ і Літоўскай ССР.

Гісторыя

Адзін з галоўных ініцыятараў утварэння ЛітБел Я. Свярдлоў у тэлеграме ад 30 студзеня 1919 года ў ЦК КП Літвы паведамляў:[1]

"

на з'ездзе Саветаў Беларусі будзе вынесена рашэнне аб аб'яднанні Беларусі і Літвы. Прапанаваць літоўскім таварышам як можна хутчэй склікаць з'езд і правесці там тое ж рашэнне. ЦК лічыць гэтае рашэнне найбольш адпавядаючым нашым агульнапалітычным задачам і цалкам адпавядаючым міжнароднай кан'юнктуры.

"

У склад Літбела былі ўключаны тэрыторыі Віленскай, Мінскай, часткі Ковенскай і Гродзенскай губерній. Адміністрацыйным цэнтрам абвешчана Вільня. 16 лютага 1919 Часовы рабоча-сялянскі ўрад Літоўскай ССР і ЦВК ССРБ накіравалі ноту польскаму ўраду з прапановай стварыць змешаную камісію для мірнага ўрэгулявання спрэчных тэрытарыяльных пытанняў і вызначэння дзяржаўнай мяжы паміж толькі што абвешчанай ЛітБел і Польшчай[2]. 28 лютага 1919 ЦВК ЛітБел выдаў Дэкларацыю аб знешняй палітыцы, у якой зноў выказвалася гатоўнасць «вырашаць усе спрэчныя пытанні палюбоўна і міралюбіва». Канстатавалася тое, што ўрад Польшчы не адказаў на прапанову аб стварэнні змешанай камісіі і працягвае наступленне. У Дэкларацыі змяшчаўся паўторны (першы быў у Маніфесце аб стварэнні ССРБ) заклік «да ўсіх народаў і іх урадаў» прызнаць Сацыялістычную Савецкую Рэспубліку Літвы і Беларусі і ўступіць з ёю ў зносіны[3]. 1 сакавіка 1919 СНК ЛітБел ССР у ноце да ўрадаў ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі і Японіі даў згоду на ўдзел у канферэнцыі на прынцавых астравах для вырашэння спрэчных пытанняў паміж ўрадамі, што ўтварыліся на тэрыторыі былой Расійскай імперыі. Але ўсе гэтыя прапановы засталіся без адказу. Польшча і краіны Антанты не прызнавалі ЛітБел і адмаўляліся ўступаць з ёй у перагаворы[4].

Вядучая роля належала Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Літвы і Беларусі (створана ў сакавіку 1919), дазвалялася дзейнасць камуністычных і рабочых партый і груп, якія прадстаўлялі яўрэйскае і польскае насельніцтва. Была абвешчана нацыяналізацыя прадпрыемстваў, прымусовая харчовая развёрстка, усеагульная працоўная павіннасць.

У красавіку-верасні 1919 тры чвэрці Літбела занята польскімі войскамі. Пасля гэтага органы ўлады Літбела часткова ліквідаваны паводле рашэння ЦК РКП(б).

Пасля падпісання мірнага дагавора паміж РСФСР і Літвой 12 ліпеня 1920 і другога абвяшчэння незалежнасці ССРБ 31 ліпеня 1920 Літбел юрыдычна спыніла існаванне.

Урад

Урад Літбела ўзначаліў В. Міцкявічус-Капсукас. У склад увайшлі:

Ацэнкі

Беларускі журналіст Валянцін Жданко так ахарактарызаваў Літоўска-Беларускую ССР:

"

Марыянэткавая буфэрная квазідзяржава, кароткае існаваньне якой паказала, наколькі мала расейскія бальшавікі лічыліся зь беларусамі і беларускімі нацыянальнымі інтарэсамі[5].

"

Зноскі

  1. Свердлов, Я. Избранные произведения: В 3 т. Т. 3. — М., 1960. — С. 143.
  2. Знешняя палітыка Беларусі: Зб. дакументаў і матэрыялаў. Т. 1 (1917—1922). — Мн., 1997. — С. 110—111.
  3. Знешняя палітыка Беларусі. Т. 1. — С. 116—117.
  4. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 5: Беларусь у 1917—1945 гг. / А. Вабішчэвіч, Н. Васілеўская, І. Ігнаценка [і інш.]; Рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]; Рэд. тома М. Касцюк. — Мн.: Экаперспектыва, 2006. — 613 с.: іл. — С. 113. — ISBN 985-469-149-7.
  5. Інтэграцыя па-бальшавіцку…

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Літбел ССР
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Гісторыя Літвы
З’явіліся ў 1919 годзе
Зніклі ў 1919 годзе
Гісторыя Беларусі (1795—1918)