wd wp Пошук:

Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь

Генера́льная пракурату́ра Рэспу́блікі Белару́сь — галоўная ўстанова Беларусі па нагляду за выкананнем заканадаўства, аб’яднае дзяржаўныя праваахоўныя органы, якія з’яўляюцца органамі папярэдняга следства і ажыццяўляюць паўнамоцтвы ў сферы вядзення дасудовага крымінальнага працэсу.

Генеральная пракуратура падпарадкоўваецца Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь.

З 9 верасня 2020 года пасаду генеральнага пракурора займае Андрэй Швед.

Гісторыя

У канцы 1921 г., у адпаведнасці з рашэннем II з’езда дзеячаў юстыцыі Беларусі ў рэспубліцы былі створаны органы аховы рэвалюцыйнай законнасці. Палажэннем аб Народным камісарыяце юстыцыі Беларускай ССР (зацверджана Прэзідыумам ЦВК Беларускай ССР 3 студзеня 1922 г.) пры судовых органах рэспублікі ўводзіліся пасады пракурора касацыйнага і рэвалюцыйнага трыбуналаў і сяброў (таварышаў) пракурора, якія знаходзіліся пры Савеце народных суддзяў, а таксама выконвалі функцыі нагляду за законнасцю ў паветах. У апараце Наркамата юстыцыі БССР быў створаны аддзел аховы рэвалюцыйнай законнасці ў складзе загадчыка аддзела (нарком юстыцыі) і таварышаў (сяброў) пракурора.

26 чэрвеня 1922 г. з мэтай нагляду за выкананнем законнасці і правільнай пастаноўкі барацьбы са здлачыннасцю пастановай 3-й сесіі ЦВК БССР заснавана дзяржаўная пракуратура і прынята Палажэнне аб пракурорскім наглядзе. Спачатку пракуратура існавала на правах аддзела Наркамата юстыцыі. Узначальваў яе ў якасці пракурора рэспублікі народны камісар юстыцыі, які быў адказны перад Прэзідыумам ЦВК БССР і падсправаздачны яму. Пракуратура ажыццяўляла нагляд за дакладным выкананнем законаў шляхам праверкі законнасці дзеянняў служачых дзяржаўных устаноў, грамадскіх і прыватных арганізацый і грамадзян, апратэстоўвання пастаноў, што супярэчылі закону, узбуджэння супраць вінаватых крымінальнага праследавання, непасрэднага нагляду за дзейнасцю органаў дазнання і следства, а таксама органаў Дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення БССР. У кампетэнцыю пракуратуры ўваходзіў таксама наагляд за законнасцю і абгрунтаванасцю судовых рашэнняў, выкананнем законнасці ў месцах пазбаўлення волі.

З утварэннем СССР (снежань 1922 г.) пачаўся працэс пераўтварэння пракуратуры ва ўсесаюзны орган. У 1923 г. заснавана Пракуратура Вярхоўнага суда СССР. Пракурору Вярхоўнага Суда СССР былі нададзены шырокія паўнамоцтвы права заканадаўчай ініцыятывы, права дарадчага голасу ў пасяджэннях Прэзідыума ЦВК і СНК СССР, калегій наркаматаў. Ён ажыццяўляў канстытуцыйны нагляд, нагляд за дзейнасцю Аб’яднанага дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення і інш. 20 чэрвеня 1933 г. пастановай ЦВК і СНК СССР утворана Пракуратура СССР, на якую было ўскладзена і кіраўніцтва дзейнасцю пракуратур саюзных рэспублік. Разам з тым Пракуратура БССР па-ранейшаму знаходзілася ў сістэме Наркамата юстыцыі. Пракурор БССР, як і раней, з’яўляўся наркомам юстыцыі рэспублікі. Але кіруючыя работнікі пракуратуры сталі прызначацца са згоды Пракурора СССР. Пракурор БССР прызначаўся і адклікаўся Пракурорам СССР па ўзгадненні з ЦВК БССР.

Працэс цэнтралізацыі органаў пракуратуры ў СССР завяршыўся ў 1936 г., калі пастановай ЦВК і СНК СССР быў створаны Наркамат юстыцыі СССР. Паводле гэтай пастановы Пракуратура БССР, як і іншыя саюзных рэспублік, была выведзена са складу Наркамюста БССР і цалкам падпарадкавана Пракурору СССР. Канстытуцыя СССР 1936 г. замацавала новую сістэму органаў пракуратуры, акрэсліла задачы і асноўныя пачаткі арганізацыі і дзейнасці пракурорскага нагляду ў СССР. Канстытуцыя Беларускай ССР 1937 г. аднавіла і канкрэтызавала гэтыя палажэнні: ў дачыненні да Пракуратуры БССР — састаўной часткі Пракуратуры СССР. У перыяд рэпрэсій дзейнасць органаў пракурорскага нагляду была зведзена да мінімуму, у асноўным падменена пазасудовымі органамі.

Пасля распаду СССР у 1991 г. Пракуратура СССР перастала існаваць як самастойны дзяржаўны орган. У адпаведнасці з Дэкларацыяй аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь утварыў на базе існуючых на тэрыторыі рэспублікі органаў пракуратуры іх адзіную сістэму, падначаленую Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь.

29 студзеня 1993 г. Вярхоўны Савет РБ XII-га склікання прыняў Закон «Аб Пракуратуры Рэспублікі Беларусь».

Структура

Сістэму Генеральнай пракуратуры складаюць:

Задачы

У адпаведнасці з артыкулам 4 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь» ад 8 мая 2007 г. № 220-З задачамі пракуратуры з’яўляюцца забеспячэнне вяршэнства права, законнасці і правапарадку, абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян і арганізацый, а таксама грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў.[1]

Функцыі

Паштовая марка Рэспублікі Беларусь, прысвечаная Генеральнай пракуратуры.

У мэтах выканання сваіх задач пракуратура ажыццяўляе нагляд за:

Кіраўніцтва

Асноўны артыкул: Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Спасылкі

Зноскі

  1. Закон Рэспублікі Беларусь ад 8 мая 2007 года «Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь» Архівавана 9 сакавіка 2016. (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Генеральная пракуратура Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Дзяржаўны лад Беларусі