wd wp Пошук:

Раман Савіч Кудзельскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кудзельскі.

Рама́н Са́віч Кудзе́льскі (1 кастрычніка 1890, Гродзенская губерня — невядома) — наркам юстыцыі БССР (1936—1937) і старшыня Вярхоўнага Суда БССР (1933—1936)[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў Гродзенскай губерні. У 1917 годзе міліцыянер станцыі Дзвінск Паўночна-Заходняй чыгункі, у наступным быў камандзіраваны ў крымінальны вышук той жа дарогі. У лістападзе 1918 года ўступіў у партыю бальшавікоў. З 1920 года мабілізаваны ў Чырвоную Армію і накіраваны ў Рэўваентрыбунал на пасаду ваеннага следчага.

У 1923 годзе член крымінальнай калегіі Віцебскага губернскага суда, у 1924 годзе член Вышэйшага Суда, з 1928 года пракурор Віцебскай акругі.

У 19331936 гадах займаў пасаду Старшыні Вярхоўнага Суда БССР.

15 верасня 1936 года прызначаны Народным камісарам юстыцыі БССР.

З 23 чэрвеня 1937 года старшыня Мінскага гарадскога Савета.

23 кастрычніка 1937 арыштаваны, апраўданы па прысуду Ваеннай Калегіі Вярхоўнага Суда СССР ад 14 студзеня 1940 года. Затым зноў арыштаваны і расстраляны[2].

Рэабілітаваны ў красавіку 1989 года.

Зноскі

  1. Кудзельскі Раман Савіч
  2. История в лицах(руск.)  (недаступная спасылка) (1-2010). — Юстиция Беларуси. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2020.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Народныя камісары юстыцыі БССР
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1890 годзе
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Старшыні Вярхоўнага Суда БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродзенскай губерні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы