У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Антыяхійскі патрыярхат.
Антыяхійская праваслаўная царква — памесная праваслаўная царква, якая займае 3-е месца ў дыпціху праваслаўных цэркваў. Заснавана ў 37 годзе ў Антыёхіі апосталамі Пятром і Паўлам. Тэрыторыя: Сірыя, Ліван, Ірак, Турцыя, Кувейт, шэраг епархій у іншых рэгіёнах, дзе адсутнічаюць памесныя праваслаўныя цэрквы. Усяго мае 22 епархіі і каля 400 храмаў.