wd wp Пошук:

Віфлеем

Віфлеем (іўр.: בית לחם, Бейт-Лехем, літар. Дом Хлеба; араб. بَيْتِ لَحْمٍ‎‎; Байт-Лахмія, літар. Дом Мяса) — горад у Палесцінскай аўтаноміі, на тэрыторыі Заходняга берага ракі Іардан, у гістарычнай вобласці Іудэя, сталіца правінцыі Віфлеем; цэнтр паломніцтва і турызму. Размешчаны прыкладна ў 8 км на поўдзень ад Ерусаліма і ў цяперашні час фактычна мяжуе з ім. Насельніцтва - 25 266 чалавек (2007), з прыгарадамі - 42 тысячы чалавек, плошча - 6 км².

Гісторыя

Тут, згодна з Бібліяй, нарадзіўся і быў памазаны на царства Давід. Віфлеем гэта таксама святы для хрысціян горад, другі па значнасці пасля Ерусаліма, таму што тут, згодна з Евангеллем (Лк.2 :4-7, Мф.2 :1-11), нарадзіўся Ісус Хрыстос. У горадзе пражывае адна з найстарэйшых хрысціянскіх супольнасцяў у свеце, хоць у апошнія гады яе колькасць скарацілася з прычыны эміграцыі. Віфлеем быў разрабаваны самарыцянамі ў 529 годзе, але адноўлены візантыйскім імператарам Юстыніянам I. Віфлеем быў захоплены кіраўніком Арабскага халіфату Умарам ібн аль-Хатабам у 637 годзе, які гарантаваў бяспеку рэлігійным святыням гораду. У 1099 годзе крыжакі захапілі і ўмацавалі Віфлеем, замяніўшы грэчаскае праваслаўнае духавенства лацінскім. Лацінскае духавенства было выгнана з горада пасля таго як горад быў захоплены Саладзінам, султанам Егіпта і Сірыі. З прыходам мамлюкаў у 1250 годзе гарадскія сцены былі знесены, і пазней былі адноўлены ў перыяд панавання султанамі Асманскай імперыі[1].

Брытанцы акупавалі горад падчас Другой сусветнай вайны, пазней Віфлеем у 1947 годзе быў уключаны ў міжнародную зону Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый паводле плану падзелу Палесціны. Іарданія анексавала горад у 1948 годзе падчас араба-ізраільскай вайны. Ён быў заняты Ізраілем ў 1967 годзе ў часы шасцідзённай вайны. З 1995 года Віфлеем рэгулюецца Палесцінскай нацыянальнай адміністрацыяй[1].

Турызм

Віфлеем населены мусульманскай большасцю, аднак гэта не перашкаджае гораду з’яўляецца домам для адной з найбуйнейшых палесцінскіх хрысціянскіх абшчын. Галоўным эканамічным сектарам Віфлеема з’яўляецца турызм, які асабліва павялічваецца падчас калядных святаў, калі хрысціянскія пілігрыму прыязджаюць у Базіліку Нараджэння Хрыстова.

Гарады-пабрацімы

Са шматлікімі гарадамі свету і Віфлеемам былі падпісаны дамовы пра супрацоўніцтва і пабрацімстве.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Архіўная копія(англ.) . Bethlehem-city.org. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2008. Праверана 9 ліпеня 2013.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Свяшчэнныя гарады
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Віфлеем
Катэгорыя·Біблейскія месцы
Катэгорыя·Гарады Палесцінскай нацыянальнай адміністрацыі
Катэгорыя·Гарады Іўдзеі
Катэгорыя·Геаграфія Евангелляў
Катэгорыя·Нараджэнне Хрыстова
Катэгорыя·Месцы паломніцтва
Катэгорыя·Гарады Палесціны