wd wp Пошук:

Юліянскі каляндар

Юлія́нскі калянда́р («стары стыль») — каляндар, распрацаваны александрыйскімі астраномамі і ўведзены пры Юліі Цэзары (46 да н.э.), які складаецца з трох гадоў па 365 сутак («звычайных») і чацвёртага (нумар якога дзеліцца на чатыры, «высакоснага») у 366 сутак. Адставанне юліянскага календара ад сонечнага складае 24 гадзіны за 128 гадоў. Гэтая недакладнасць была выяўленая ў 1324. Але новая сістэма злічэння была ўведзеная толькі ў 16 ст. — ёй стаў Грыгарыянскі каляндар.

Структура юліянскага каляндара

У юліянскім календары звычайны год складаецца з 365 дзён і дзеліцца на 12 месяцаў. Раз у 4 гады аб’яўляецца высакосны год, у які дадаецца адзін дзень — 29 лютага (раней аналагічная сістэма была прынята ў задыякальным календары па Дзіянісію). Такім чынам, юліянскі год мае працягласць у сярэднім 365,25 дзён, што больш на 11 хвілін працягласці трапічнага года.

365 , 25

365 + 0 , 25

365 +

1 4

{\displaystyle 365,25=365+0,25=365+{\frac {1}{4}}}

\{\displaystyle 365,25=365+0,25=365+\{\frac \{1\}\{4\}\}\} У юліянскім календары гады бываюць высакосныя і невысакосныя; першым днём года можа быць любы з сямі дзён тыдня з панядзелка па нядзелю. У сукупнасці гэта дае 2 × 7 = 14 варыянтаў календара.

Месяцы

Лік па костачках рук: «пагорачак» — 31 дзень, «ямка» — 30 дзён (для лютага 29 або 28 дзён)
МесяцКолькасць дзён
1Студзень31
2Люты28 (у высакосным годзе — 29)
3Сакавік31
4Красавік30
5Май31
6Чэрвень30
7Ліпень31
8Жнівень31
9Верасень30
10Кастрычнік31
11Лістапад30
12Снежань31

Гл. таксама

Юліянскі каляндар Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Юліянскі каляндар