wd wp Пошук:

Памесная царква

Жыццё хрысціяніна
Хрысціянскі партал
·

Хрысціянін
Хрышчэнне
Выратаванне · Споведзь
Боская ласка
Царква · Таінствы
Царкоўны шлюб
Царкоўныя спагнанні
Грэх

Хрысціянскія дабрадзейнасці
Набожнасць
Любоў · Міласэрнасць
Пакора · Сціпласць
Шчырасць · Пакорлівасць
Цярпенне · Малітва

Хрысціянскае багаслоўе
Грэхападзенне
Збавіцельная ахвяра
Хрысціянскае набажэнства
Другое прышэсце
Дыспенсацыяналізм
Кансерватызм · Лібералізм


Памесная царква — тэрмін хрысціянскай эклезіялогіі. У апошні час ужываецца таксама і ў іншых значэннях.

У праваслаўі

У эклезіялогіі

У праваслаўнай эклезіялогіі паняцце выкарыстоўваецца ў дачыненні да асобнай (партыкулярнай) Царквы на тэрыторыі пэўнай правінцыі ці дзяржавы, у супрацьлегласць Царкве сусветнай (кафалічнай). У праваслаўі звычайна пазначае аўтакефальную або аўтаномную Царкву ў межах незалежнай дзяржавы.

Адміністрацыйны падзел Сусветнай Царквы будуецца на тэрытарыяльным, а не нацыянальным прынцыпе. У звычайных умовах праваслаўныя хрысціяне любой нацыянальнасці, якія пражываюць на адной тэрыторыі, складаюць адзін прыход і акармляюцца адным епархіяльным епіскапам, бо, паводле словаў апостала Паўла, у Хрысце «няма ні Эліна, ні Іўдзея, ні абразання, ні неабразання, варвара, Скіфа, раба, вольніка» (Калас. 3, 11). У сваім тэрытарыяльным размежаванні памеснай царквы ўзгадняюцца з палітыка-адміністрацыйным падзелам, з дзяржаўнымі і адміністрацыйнымі граніцамі[1]

З канца XX стагоддзя існуе 14 агульнапрызнаных самастойных Памесных цэркваў і адна, якая прызнаецца толькі некаторымі цэрквамі.

Дыптых Маскоўскага патрыярхатаДыптых Канстанцінопальскага патрыярхата
Аўтакефальныя цэрквы:
  1. Канстанцінопальская
  2. Александрыйская
  3. Антыяхійская
  4. Іерусалімская
  5. Руская
  6. Грузінская
  7. Сербская
  8. Румынская
  9. Балгарская
  10. Кіпрская
  11. Эладская (Грэчаская)
  12. Албанская
  13. Польская
  14. Чэшскіх земляў і Славакіі
  15. Амерыканская і Канадская
  1. Канстанцінопальская
  2. Александрыйская
  3. Антыяхійская
  4. Іерусалімская
  5. Руская
  6. Сербская
  7. Румынская
  8. Балгарская
  9. Грузінская
  10. Кіпрская
  11. Эладская (Грэчаская)
  12. Польская
  13. Албанская
  14. Чэшскіх земляў і Славакіі
  15. Украінская
Аўтаномныя цэрквы:
  1. Сінайская
  2. Фінляндская
  3. Японская
  4. Кітайская
  1. Сінайская
  2. Фінляндская
  3. Эстонская (апостальская)

Амерыканская і Канадская царква ў аўтакефальным статусе прызнана толькі Маскоўскім патрыярхатам і некаторымі іншымі аўтакефальнымі цэрквамі, галоўным чынам — славянскімі, астатнія аўтакефальныя цэрквы прызнаюць Праваслаўную царкву ў Амерыцы самакіравальнай царквой Маскоўскага патрыярхата.

Межы памесных цэркваў традыцыйна маюць тэндэнцыю ўзгадняюцца з граніцамі нацыянальна-дзяржаўнага размежавання, але пэўнай нормы не існуе. Так, Маскоўскі патрыярхат, які гістарычна заўсёды меў юрысдыкцыю ў межах Расійскай дзяржавы і Расійскай імперыі, пасля распаду СССР у 1991 годзе распасцірае сваю выключную юрысдыкцыю на ўсе краіны былога СССР, акрамя Грузіі і Арменіі[2].

Іншае выкарыстанне

У 1990-я гг. паняцце стала ўжывацца ў сувязі з царкоўнай сітуацыяй ва Украіне як фактычны сінонім аўтакефальнай Царквы[3][4][5][6][7]

У пратэстанцтве

У большасці евангельскіх хрысціян пад памеснай царквой разумеецца царкоўная абшчына, якая адпавядае паняццю прыхода ў іншых хрысціянскіх канфесіях, але незалежная ў кіраванні. У кансерватыўных прадстаўнікоў пратэстанцтва членства ў памеснай царкве з’яўляецца цалкам канкрэтным, пад ім разумеюць, што вернік прыняў воднае хрышчэнне і рэгулярна ўдзельнічае ў ламанні хлеба і служэннях царквы (набажэнствы, малітоўныя сходы, бяседы, семінары, канферэнцыі, евангелізацыйныя місіі і да т.п.), а таксама ў членскіх сходах, на якіх сумесна вырашаюцца ўнутрыцаркоўныя пытанні.

Памесная царква ў кансерватыўных евангельскіх хрысціян кіруецца калегіяльна — агульным сходам членаў, брацкім саветам, яківыбіраецца з членаў царквы мужчынскага полу, саветам служак і г.д. У некаторых кансерватыўных цэрквах і ў пераважнай большасці свабодна-ліберальных (напрыклад харызматычных) вылучаецца роля пастара як поўнаўладнага кіраўніка ўсімі справамі царквы, за якім, хоць ён і мае памочнікаў, застаецца права апошняга слова.

Зноскі

  1. Прот. В. Цыпин. Церковное право. Москва, 1994, стр. 201
  2. Статут Рускай Праваслаўнай Царквы, I.3
  3. ДЕПУТАТСКОЕ ОБЪЕДИНЕНИЕ «ЗА ЕДИНУЮ ПОМЕСТНУЮ ПРАВОСЛАВНУЮ ЦЕРКОВЬ В УКРАИНЕ» 22.04.2000
  4. Создание «единой поместной церкви» поддерживает только Ющенко 15.01.2007
  5. И снова: Виктор Силенко. «даешь поместную церковь!» или В. Ющенко «добогословствуется» до анафемы Архівавана 27 верасня 2007. сайт Единое отечество
  6. Степан Тыщук. Церковь на Украине вновь переживает заботу властей Интерфакс.ru 31 июля 2006
  7. Дмитрий Табачник. Унификация духа. 25.04.2008(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Эклезіялогія