wd wp Пошук:

Месія

Прарок Самуіл памазвае Давіда. Выява 3-га стагоддзя ў Дура Эўропас, Сірыя

Месія — тэрмін, які ў аўраамічных рэлігіях вызначае выратавальніка ці вызваліцеля групы людзей.

У Танаху (Яўрэйскай Бібліі) Месіяй (або Машыях) лічыцца цар або Першасвятар, якога традыцыйна памазвалі святым алеем памазання. Тым не менш, Месіяй не былі выключна яўрэі, так у Бібліі Месіяй вызначаюць Кіра Вялікага за яго ўказ аб аднаўленні Іерусалімскага Храма. Яўрэйскі Месія з’яўляецца лідарам, які памазаны Богам, з’яўляецца нашчадкам Давыда, які будзе кіраваць аб’яднанымі плямёнамі Ізраілевымі і пачне Месіянскую эру сусветнага міру, які таксама вядомы як Будучы Свет.

Пераклад яўрэйскага слова Mесія як Χριστός (Хрыстос) у грэцкай Септуагінты стаў агульнапрынятым хрысціянскай вызначэннем і тытулам Ісуса з Назарэта. Хрысціяне вераць, што прароцтвы ў Старым Запавеце (асабліва ў кнізе прарока Ісаі) адносяцца да духоўнага выратавальніцтва; і вераць, што Ісус і быў Месіяй (Хрыстом).

Ісламская традыцыя лічыць, што Ісус, сын Марыі, быў абяцаным Богам прарокам і Масіхам (Месіяй), які быў дасланы да ізраільцян, і што ён зноў вернецца на Зямлю ў канцы часоў разам з Махдзі, і яны перамогуць Масіха ад-Даджаля “ілжывага месію” ці антыхрыста.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Іўдаізм
Катэгорыя·Іслам
Катэгорыя·Хрысціянства
Катэгорыя·Рэлігія