wd wp Пошук:

Балоння

Балоння[2] (італ.: Bologna, на мясцовым дыялекце: Bulaggna) — горад у паўночнай Італіі, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі і сталіца рэгіёна Эмілія-Раманья. Размяшчаецца паміж ракой По і Апенінамі. Насельніцтва — амаль 370 000 чалавек.

Гісторыя

Балоння была заснавана этрускамі пад назвай Felsina. Пазней яна зрабілася рымскай калоніяй (каля 189 года да н.э.), якую рымляне назвалі Bononia. У Сярэднявеччы Балоння была значным гандлёвым і навуковым цэнтрам.

Універсітэт

Балоння вядомая сваім універсітэтам, які лічыцца найстарэйшым у Еўропе (заснаваны ў 1088 годзе). У Сярэднявеччы ён быў важным асяродкам інтэлектуальнага жыцця. Сярод яго выпускнікоў Дантэ Аліг’еры, Франчэска Петрарка, Эразм Ратэрдамскі, Мікалай Капернік, Томас Бекет.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

  1. http://www.comune.bologna.it/giuntacomunale/persone/124:7045/
  2. Напісанне ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.2., Мн., 1996, С.256.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Камуны правінцыі Балоння
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Эміліі-Раманьі
Катэгорыя·Балоння
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу