wd wp Пошук:

Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага

Трыбунальская кніга, 1586 г.
Друкарня Мамонічаў.

Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага, Літоўскі Трыбунал — вышэйшы апеляцыйны суд ВКЛ, пастановы якога мелі сілу пастановаў сойма. Быў створаны ў 1581 г. з сядзібаю ў Вільні, пачаў працаваць у 1582 г. Складаўся з 46 суддзяў-дэпутатаў, якія выбіраліся на сойміках са шляхты па два ад кожнага павету тэрмінам на адзін год1588 г. яшчэ выбіраліся тры дэпутаты ад зямлі Жамойцкай)[1].

Трыбунал разглядаў апеляцыі на рашэні земскіх, замкавых і падкаморскіх судоў, а таксама скаргі на рашэні павятовай адміністрацыі. Па першай інстанцыі ён разглядаў справы пра неналежнае выкананне старостамі і замкавымі ўраднікамі сваіх абавязкаў пры судаводстве. Да юрысдыкцыі трыбуналу адносіліся таксама справы духоўных асоб; пры разглядзе такіх спраў удзельнічалі дэпутаты ад духавенства.

Сесіі трыбуналу праходзілі пад старшынствам выбранага ім маршалка, пастановы прымаліся большасцю галасоў на аснове Статутаў Вялікага Княства Літоўскага, соймавых канстытуцыяў і звычаёвага права. Месцам сесіяў трыбуналу былі Вільня, Менск і Наваградак. Да 1588 г. сесіі праходзілі і ў Троках. З 1599 г. сесіі Трыбуналу ВКЛ адбываліся кожныя два гады і кожная сесія цягнулася больш за пяць месяцаў (на год). З 1775 г. сесіі праводзіліся таксама і ў Гродне.

Зноскі

  1. Raudeliūnas et al, 1986

Глядзіце таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Права Вялікага Княства Літоўскага