wd wp Пошук:

Маршалак вялікі літоўскі

Маршалак вялікі літоўскі (да Люблінскай уніі 1569 маршалак земскі літоўскі) — адна з цэнтральных пасад у Вялікім Княстве Літоўскім. Кіраваў дваром вялікага князя, прымаў замежных паслоў, найвышэйшых урадоўцаў дзяржавы, назіраў за этыкетам, загадваў прыдворнай стражай і каралеўскай гвардыяй, сачыў за бяспекай манарха, прызначаў дваранаў. Фактычна выконваў функцыі сучаснага міністра ўнутраных спраў.

Пасада ўтварылася ў час праўлення вялікага князя Ягайлы, відаць, у 1398.

У Рэчы Паспалітай фармальна лічыўся роўны маршалку вялікаму кароннаму і выконваў такія самыя абавязкі ў Вялікім Княстве Літоўскім. Аднак у іерархіі саступаў кароннаму маршалку. Мог выконваць абавязкі кароннага маршалка ў яго адсутнасць. Пасля Люблінскай уніі (1569) засядаў у Сенаце.

Спіс вялікіх маршалкаў літоўскіх

Год прыняцця
пасады
Год складання
пасады
альбо смерці
Асоба Выява Заўвагі
Земскія маршалкі літоўскія
13981411Станіслаў Чупурна
(Stanisław Czupurna)
Памер
14111432Румбольд Валімонтавіч
(Rumbold Wolimuntowicz)
Пакараны смерцю князем Жыгімонтам Кейстутавічам
14331434Радзівіл Осцікавіч
(Radziwiłł Ościkowicz)
14341459Петраш Мантыгірдавіч
(Piotr Montygerdowicz)
Памер
14631475Радзівіл Осцікавіч
(Radziwiłł Ościkowicz)
Другі раз.
Адначасова троцкі ваявода.
Паступіў на віленскага кашталяна
14751477Станька СудзівоевічПаступіў на троцкага ваяводу
14771480Марцін Гаштольд
(Marcin Gasztołd)
Адначасова кіеўскі ваявода.
Паступіў на троцкага ваяводу
14801490Багдан Саковіч
(Bohdan Sakowicz)
Адначасова з 1484 троцкі ваявода.
Памер
14911497Пётр Мантыгірдавіч Белы
(Piotr Montygerdowicz Biały)
Адначасова троцкі ваявода.
Памер
14981505Ян Юр'евіч Забярэзінскі
(Jan Jurjewicz Zabrzeziński)
Адначасова троцкі ваявода.
Пазбаўлены пасады
15051510Мікалай Радзівіл
(Mikołaj Radziwiłł)
Адначасова троцкі ваявода.
Паступіў на віленскага ваяводу і літоўскага канцлера
15101512Мікалай Кезгайла
(Mikołaj Kieżgajło)
Памер
15121513 або 1514Станіслаў Кішка
(Stanisław Kiszka)
Памер
15141522Ян Радзівіл Барадаты
(Jan Radziwiłł)
Паступіў на троцкага кашталяна.
Памер у тым жа годзе
15221538Ян Янавіч Забярэзінскі
(Jan Janowicz Zabrzeziński)
Адначасова новагародскі, з 1530 троцкі ваявода.
Памер
15441565Мікалай Радзівіл Чорны
(Mikołaj Radziwiłł Czarny)
Адначасова з 1550 канцлер літоўскі і з 1551 віленскі ваявода.
Памер.
Вялікія маршалкі літоўскія
15661579Ян Еранімавіч Хадкевіч
(Jan Hieronimowicz Chodkiewicz)
Адначасова жамойцкі староста, з 1574 віленскі кашталян.
Памер.
15791586Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка
(Mikołaj Krzysztof Radziwiłł Sierotka)
Паступіў на троцкага кашталяна
15861592Альбрэхт Радзівіл
(Albrecht Radziwiłł)
Брат папярэдняга.
Памер
15921595Станіслаў Радзівіл
(Stanisław Radziwiłł)
Брат папярэдняга.
Паступіў на жамойцкага старосту
15971615Крыштаф Дарагастайскі
(Krzysztof Dorohostajski)
Памер
16151621Пётр Весялоўскі
(Piotr Wiesiołowski)
Памер
16211635Ян Станіслаў Сапега
(Jan Stanisław Sapieha)
Памер
16351637Крыштаф Весялоўскі
(Krzysztof Wiesiołowski)
Памер
16371654Аляксандр Людвік Радзівіл
(Aleksander Ludwik Radziwiłł)
Паступіў на полацкага ваяводу.
Памер у тым жа годзе
16541669Крыштаф Завіша
(Krzysztof Zawisza)
Паступіў на віленскага кашталяна
16691679Аляксандр Гіларый Палубінскі
(Aleksander Hilary Połubiński)
Памер
16791690Станіслаў Казімір Радзівіл
(Stanisław Kazimierz Radziwiłł)
Памер
16911695Ян Кароль Дольскі
(Jan Karol Dolski)
Памер
16991703Аляксандр Павел Сапега
(Aleksander Paweł Sapieha)
У 1703 на Люблінскім сойме разам з іншымі Сапегамі пазбаўлены ўсіх пасад ў ВКЛ
17031712Марцыян Дамінік Валовіч
(Marcjan Dominik Wołłowicz)
Памер
17051708Аляксандр Павел Сапега
(Aleksander Paweł Sapieha)
Адноўлены на пасадзе Станіславам Ляшчынскім
17131734Аляксандр Павел Сапега
(Aleksander Paweł Sapieha)
Пасля свайго зацвярджэння на троне Аўгуст Моцны абвясціў Сапегам амністыю і вярнуў пасады.
Памер
17341750Павел Кароль Сангушка
(Paweł Karol Sanguszko)
Памер
17501768Ігнацы Агінскі
(Ignacy Ogiński)
Паступіў на віленскага кашталяна
17681781Юзаф Сангушка
(Józef Sanguszko)
Памер
17811790Уладзіслаў Гуроўскі
(Władysław Gurowski)
Памер
17911793Ігнацы Патоцкі
(Ignacy Potocki)
Адмовіўся ад пасады
17931795Людвік Скумін-Тышкевіч
(Ludwik Tyszkiewicz)
Склаў урад у сувязі са спыненнем існавання Рэчы Паспалітай

Глядзі таксама

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Цэнтральныя ўрады Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Маршалкі вялікія літоўскія