wd wp Пошук:

Канстанцін Маркавіч Акаловіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Акаловіч. Канстанцін Маркавіч Акаловіч (17 (29) верасня 1872 — 1933) — дэпутат IV Дзяржаўнай Думы ад Мінскай губерні (член Савета фракцыі правых).

Біяграфія

Свяшчэннік. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю. Дэпутат епархіяльных і акруговых з’ездаў духавенства Мінскай епархіі. Епархіяльны місіянер, сакратар Віленскага епархіяльнага місіянерскага камітэта. Настаяцель Знаменскай царквы г. Вільня, памагаты гарадскога благачыннага, член упраўлення Мінскага духоўнага вучылішча. Рэдактар мясцовага «Братэрскага лістка», складальнік малітоўнікаў для простага народа, аўтар брашур русафільскага і антыкаталіцкага зместу.

Абраны ў Дзяржаўную думу (1912). У ёй выступаў пераважна па пытаннях, звязаных з каталіцкай экспансіяй у паўднёва-заходніх губернях Расіі, супраць уніятаў, сектантаў і яўрэяў, а таксама за ўмацаванне маральных і рэлігійных асноў рускага грамадства. Член думскай камісіі па пытаннях веравызнання (намеснік старшыні) і камісіі па працоўных пытаннях.

Служыў у царкве Дабравешчання Найсвяцейшай Багародзіцы пры Дэпартаменце агульных спраў МУС да яе зачынення ўладамі летам 1918 года. Пазней служыў у латвійскіх прыходах РПЦ да сваёй смерці ў 1933 годзе.

Тэмы гэтай старонкі (14):
Нарадзіліся ў 1872 годзе
Члены Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі ад Мінскай губерні
Нарадзіліся 29 верасня
Выпускнікі Мінскай духоўнай семінарыі
Палітыкі паводле алфавіта
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Памерлі ў 1933 годзе
Асобы
Рускія эмігранты першай хвалі ў Латвіі
Члены Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі IV склікання
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»