wd wp Пошук:

Менская акруга

Ме́нская акруга, Мінская акруга — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларускай ССР, што існавала з ліпеня 1924 па ліпень 1930 года. Адміністрацыйны цэнтр — горад Менск.

Гісторыя

Менская акруга ў 1925 годзе
Менская акруга ў 1928 годзе

Акруга ўтвораная 17 ліпеня 1924 года. Плошча акругі 10888 км², насельніцтва 498,6 тыс. чал. (1924), пасля ўзбуйнення плошча 21421 км², насельніцтва 879,7 тыс. чал. (1927)[1]. Паводле дадзеных перапісу 1926 года колькасць насельніцтва складала 539,5 тыс. чал. У тым ліку беларусы — 79,8 %; яўрэі — 13,1 %; рускія — 3,1 %; палякі — 2,5 %.

Першапачаткова ўключаў 11 раёнаў: Астрашыцка-Гарадоцкі, Заслаўскі, Койданаўскі, Лагойскі, Пухавіцкі, Самахвалавіцкі, Смалявіцкі, Смілавіцкі, Уздзенскі, Чэрвеньскі, Шацкі, 2 гарады (Менск, Чэрвень), 8 мястэчак (Заслаўе, Койданава, Лагойск, Пухавічы, Смалявічы, Смілавічы, Узда, Шацк)[1].

20 жніўня 1924 года раёны падзеленыя на 120 сельсаветаў. Выходзіла акруговая газета «Беларуская вёска»[1].

9 чэрвеня 1927 года ў склад Менскай акругі ўвайшлі 8 раёнаў скасаваных Барысаўскай і Слуцкай акруг: Барысаўскі, Бягомльскі, Бярэзінскі, Грэскі, Зембінскі, Капыльскі, Крупскі Плешчаніцкі, Халопеніцкі[1].

18 чэрвеня Крупскі раён перададзены Аршанскай акрузе. 4 жніўня 1927 года скасаваны Шацкі раён. 27 верасня 1927 года скасаваны Зембінскі раён[1].

Акруга скасаваная 26 ліпеня 1930 года, як і большасць акруг[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, 1999, с. 171

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Гісторыя Мінскай вобласці
Акругі Беларускай ССР
Зніклі ў 1930 годзе
1924 год у Мінску
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
З’явіліся ў 1924 годзе