wd wp Пошук:

Бягомльскі раён

Бяго́мльскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 19241960 гадах. Утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Барысаўскай, у 19271930 гадах у Мінскай, з 1935 года ў складзе Лепельскай акругі, з 1938 года ў складзе Мінскай абласцей. Цэнтр — Бягомль.

Гісторыя

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — сяло Бягомль. 20 жніўня 1924 года падзелены на 9 сельсаветаў: Асаўскі, Бягомльскі, Бярозкаўскі, Бярэзінскі, Вітуніцкі, Глінскі, Домжарыцкі, Кадлубішчанскі (Кадубіцкі), Нядальскі. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. 22 верасня 1927 года да раёна далучаны Іканскі і Мсціжскі сельсаветы скасаванага Зембінскага раёна. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. З 21 чэрвеня 1935 года раён у складзе Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — у складзе Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года Бягомль атрымаў статус гарадскога пасёлка. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Кадлубішчанскі і Нядальскі сельсаветы. 20 студзеня 1960 года раён скасаваны, Бярозкаўскі, Бярэзінскі, Вітуніцкі, Восаўскі, Глінскі сельсаветы, гарадскі пасёлак Бягомль з падпарадкаванымі пассавету населенымі пунктамі і вёскі Бедзіна, Слабада, Федаркі Домжарыцкага сельсавета перададзены Докшыцкаму раёну Віцебскай вобласці, Домжарыцкі сельсавет (за выключэннем вёсак Бедзіна, Слабада і Федаркі) — Лепельскаму раёну Віцебскай вобласці, Іканскі і Мсціжскі сельсаветы — Барысаўскаму раёну Мінскай вобласці[1].

Зноскі

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб ліквідаванні некаторых раёнаў Беларускай ССР ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Бягомльскі раён
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыя Докшыцкага раёна
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гісторыя Барысаўскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Гісторыя Лепельскага раёна
Катэгорыя·Бягомль
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1960 годзе