wd wp Пошук:

Халопеніцкі раён

Хало́пеніцкі раён – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 19241931 гг. і 19351960 гг. Цэнтр – гарадскі пасёлак Халопенічы.

Гісторыя

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Халопенічы. 20 жніўня 1924 года падзелены на 11 сельсаветаў: Баранскі, Грыцкавіцкі, Жортайскі, Замошскі, Кашчынскі, Красналуцкі, Латыгаліцкі, Траянаўскі, Узнацкі, Халопеніцкі, Хацюхоўскі. З 9 чэрвеня 1927 года раён у складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года раён скасаваны: Баранскі і Жортайскі сельсаветы перададзены Барысаўскаму раёну; Грыцкавіцкі, Траянаўскі, Узнацкі, Халопеніцкі і Хацюхоўскі сельсаветы — Крупскаму раёну; Замошскі, Кашчынскі, Красналуцкі і Латыгаліцкі — Лепельскаму раёну.

12 лютага 1935 года Халопеніцкі раён утвораны зноў, уключаў 13 сельсаветаў: Кашчынскі, Красналуцкі і Латыгаліцкі — Лепельскага раёна; Баранскі і Жортайскі — Барысаўскага раёна; Вялікахальнявіцкі (Хальнявіцкі), Грыцкавіцкі, Дубоўскі, Заборскі, Траянаўскі, Узнацкі, Халопеніцкі і Хацюхоўскі — Крупскага раёна. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года Халопенічы атрымалі статус гарадскога пасёлка. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Латыгаліцкі і Узнацкі сельсаветы, Грыцкавіцкі сельсавет перайменаваны ў Слабадскі. 26 жніўня 1959 года скасаваны Баранскі, Жортайскі і Слабадскі сельсаветы, Траянаўскі сельсавет перайменаваны ў Маісееўшчынскі. 20 студзеня 1960 года раён скасаваны, Кашчынскі і Красналуцкі сельсаветы перададзены Лепельскаму раёну Віцебскай вобласці, Маісееўшчынскі сельсавет — Барысаўскаму раёну Мінскай вобласці, Вялікахальнявіцкі, Заборскі, Хацюхоўскі, Халопеніцкі сельсаветы і гарадскі пасёлак Халопенічы — Крупскаму раёну той жа вобласці.

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Халопеніцкі раён
Раёны, утвораныя ў 1935 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Былыя раёны Беларусі
Раёны, утвораныя ў 1924 годзе
Раёны, скасаваныя ў 1931 годзе
Раёны, скасаваныя ў 1960 годзе