wd wp Пошук:

Аметыст

Аметыст (стар.-грэч.: αμέθυστος, ад α-«не» + μέθυσος «п’яніца») — сіняя, сінявата-ружовая ці чырвона-фіялетавая разнавіднасць кварца. Сустракаецца звычайна ў вольным выглядзе ў пустэчах і жылах сярод крышталічных горных парод крышталёў і іх спарышоў. Крышталі ўтвораны камбінацыяй плоскасцей прызмы і ромбаэдра, прычым з усіх кварцаў менавіта для аметыста характэрнай рысай з’яўляецца перавага граняў ромбаэдра. Радзей крышталі маюць доўгапрызматычнае або скіпетрападобнае аблічча. Звычайны ў друзах і крышталічных шчотках унутры агатавых жэод, у міндалінах і расколінах вулканічных парод.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Каштоўныя камяні
Катэгорыя·Разнавіднасці кварцу
Катэгорыя·Мінералы