wd wp Пошук:

Гарпун

Старажытныя гарпуны на кіта
Unaaq
Сучасны кітабойны гарпун

Гарпун (нідэрл.: harpoen) — кідальная зброя для палявання на буйных марскіх жывёл (кітоў, маржоў, цюленяў). Ручны гарпун вядомы з канца палеаліту. Складаецца з тронка, касцянога наверша і наканечніка (з косці, каменя або металу), забяспечанага бакавымі зубцамі і злучаным з дрэўкам рамянём. Пры ўдары наканечнік аддзяляецца ад тронка і застаецца ў целе жывёлы. Рэмень размотваецца, і дрэўка на вадзе паказвае паляўнічаму шлях жывёлы.

Сучасны гарпун уяўляе сабой металічную стралу, якая складаецца са штока і галоўкі з чатырма раскрывальнымі лапамі. На галоўку накручваецца граната, якая разрываецца у целе жывёлы. Даўжыня гарпуна 1530 мм, маса з гранатай, порахам і узрывацелем каля 70 кг. Вылятаючы з гарпуннай гарматы, гарпун цягне за сабой прымацаваны да трос, працягам якога з’яўляецца канат кітабойнага судна.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Паляванне
Катэгорыя·Кідальная зброя паводле алфавіта
Катэгорыя·Археалагічныя артэфакты паводле тыпу
Катэгорыя·Археалагічныя артэфакты
Катэгорыя·Кідальныя дзіды
Катэгорыя·Халодная зброя паводле алфавіта
Катэгорыя·Зброя паводле алфавіта