wd wp Пошук:

Кварц

Кварц (ням.: Quarz) — прыродны і штучны мінерал, адзін з самых распаўсюджаных у зямной кары, пародаўтваральны мінерал большасці магматычных і метамарфічных парод. Хімічная формула: SiO2.

Апісанне

Шчыльнасць кварцу 2,6—2,65 г/см³, тэмпература плаўлення прыблізна 1470 °C[1]. Цвёрдасць 7 адзінак па шкале Моаса. Кварц хімічна ўстойлівы, празрысты да ультрафіялетавага і часткова інфрачырвонага выпраменьвання, валодае нелінейнымі аптычнымі і электронна-аптычнымі ўласцівасцямі.

Крышталі нарослыя або ўрослыя, часта ўтвараюць зросткі-друзы. Трапляюцца зерні, агрэгаты і суцэльныя масы. Крышталі маюць форму шасціграннай прызмы, увемчанай з аднаго або абодвух канцоў шасці- ці трохграннай пірамідай. У напрамку да вяршыні крышталь звужваецца. Грані прызм пакрыты папярочнай штрыхоўкай.

Крышталічныя мадыфікацыі: трыганальная (α-кварц, устойлівы ніжэй 573°С) і гексаганальная (β-кварц, устойлівы вышэй 573°С).

Колер разнастайны: бясколерны кварц — горны крышталь, фіялетавы — аметыст, дымчаты — раўхтапаз, чорны — марыён, залацісты — цытрын і інш. Бляск шкляны. Крохкі. Мае моцныя п’езаэлектрычныя ўласцівасці.

Распаўсюджванне ў прыродзе

Паходжанне пераважна эндагеннае. Свабоднае ўтрыманне кварцу ў зямной кары каля 12 %. Уваходзіць у склад іншых мінералаў у выглядзе сумесяў і сілікатаў. На Беларусі шматлікія радовішчы кварцавых пяскоў.

Выкарыстанне

Кварцавыя пяскі і кварцыты выкарыстоўваюцца ў керамічнай і шкляной прамысловасці, монакрышталі кварцу — для вырабу п’езаэлектрычных прылад, лінзаў ультрафіялетавай оптыкі, прызмаў спектрометраў, кварцавага шкла і інш. Афарбаваныя разнавіднасці кварцу выкарыстоўваюцца ў ювелірнай справе.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Физический энциклопедический словарь / Гл. ред. А. М. Прохоров. Ред. кол. Д. М. Алексеев, А. М. Бонч-Бруевич, А. С. Боровик и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 279. — 982 с. — 100 000 экз.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вокіслы (мінералы)
Катэгорыя·Сілікаты (мінералы)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Пародаўтваральныя мінералы
Катэгорыя·Мінералы