wd wp Пошук:

Архаічны перыяд у Паўночнай Амерыцы

Архаічны перыяд (англ.: Archaic period), часам мезаіндзейскі перыяд (англ.: Meso-Indian period) — стадыя развіцця археалагічных культур ў дакалумбавую эпоху Паўночнай Амерыкі на поўнач ад Мексікі на працягу прыкладна 8 тысячагоддзя да н. э. — пачатку 1 тысячагоддзя да н. э.

Вылучэнне

Архаічны перыяд быў упершыню вылучаны ў 1958 г. амерыканскімі археолагамі Філіпам Філіпсам і Горданам Уілі на падставе папярэдніх даследаванняў паўднёвага ўсходу ЗША. За пачатак быў прыняты час знікнення Берынгіі і канец міграцыі палеаіндзейцаў у Паўночную Амерыку. Заканчэннем першапачаткова лічылі ўзнікненне курганных культур, з’яўленне земляробства і керамікі. Такім чынам у агульнасусветнай перыядызацыі архаічны перыяд супадаў з эпохамі мезаліту — ранняга неаліту.

Параўнальнае даследаванне з Месаамерыкай і пазнейшыя раскопкі культур Поверці-Пойнт і Уотсан-Брэйк паказалі, што курганыя культуры ўзніклі значна раней за распаўсюджанне земляробства і керамікі. У гэтай сувязі некаторыя археолагі сталі вылучаць самастойную стваральную стадыю (англ.: Formative stage), якую датавалі ніжнімі межамі ад сярэдзіны 4 тысячагоддзя да н. э. да канца 2 тысячагоддзя да н. э. і верхнімі — каля сярэдзіны 1 тысячагоддзя н. э.

Перыядызацыя

Архаічны перыяд прынята падзяляць на некалькі стадый:

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Археалогія ў Канадзе
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Археалогія ў ЗША
Катэгорыя·Дакалумбавы культуры