wd wp Пошук:

Новае Пакаленне

«Новае Пакаленне» (НП) — моладзевая кааліцыя, заснаваная 5 снежня 2009 года дзевяццю дэмакратычнымі моладзевымі арганізацыямі Беларусі[1].

Гісторыя

Моладзевая кааліцыя “Новае Пакаленне” была ўтвораная 5 снежня 2009 года па ініцыятыве Маладога Фронту.[2] У кааліцыю ўвайшло дзевяць моладзевых арганізацый рознай ідэалагічнай арыентаванасці.[3]“Новае Пакаленне” з’яўляецца адной з чатырох палітычных кааліцыяў і адзінай кааліцыяй моладзевых дэмакратычных аб’яднанняў Беларусі.[4]

Праграма

Праграма кааліцыі “Новае Пакаленне” заснавана на хрысціянскіх і нацыянальных каштоўнасцях, прынцыпах сацыяльнай справядліваьці ды ідэалах свабоды.[3][5]

Праграмнымі накірункамі дзейнасці кааліцыя “Новае Пакаленне” вызначыла

Дзейнасць

Адной з галоўных задачаў сваёй дзейнасці кааліцыя “Новае Пакаленне” вызначае супольны ўдзел у агітацыйнай і мабілізацыйнай кампаніях, накіраваных на адстойванне грамадзянамі Беларусі свайго голасу падчас мясцовых, парламенцкіх і прэзідэнцкіх “выбараў”.

7 студзеня 2010 года кааліцыя “Новае Пакаленне” стварыла перадвыбарчы штаб для ўдзелу ў мясцовых выбарах 2010 году. Кіраўніком перадвыбарчага штабу быў прызначаны дэпутат мясцовых Саветаў, сябра Сойму Маладога Фронту Зміцер Кухлей.[6]

1 сакавіка 20010 года да спісу кандыдатаў “Новага Пакалення” на мясцовыя выбары далучыліся кандыдаты Прадпрымальніцкага блоку.[7] Як заявілі лідары “Новага Пакалення”, гэта было здзейснена дзеля таго, каб “супольна весці барацьбу за нацыянальныя каштоўнасці, дэмакратыю і таксама адстойваць інтарэсы прадпрымальніцкага руху”.[8]

Па выніках рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты кааліцыя “Новае Пакаленне” абвясціла, што з 53 прэтэндэнтаў у кандыдаты, якія падалі ў выбарчыя камісіі подпісы і іншыя дакументы для рэгістрацыі, 22 прадстаўніка кааліцыі былі зарэгістраваныя ў якасці кандыдатаў у дэпутаты. Сябрамі ініцыятыўных групаў прэтэндэнтаў у кандыдаты было сабрана больш 10 000 подпісаў у сваю падтрымку. Падчас рэгістрацыі кандыдатаў ад кааліцыі было адмоўлена ў рэгістрацыі пераважна лідарам, якія праводзілі моцныя кампаніі на сваіх акругах. Так, не прайшлі сіта рэгістрацыі старшыня “Правага АльянсуЮрась Карэтнікаў, лідар “Вольнай моладзіМікіта Красноў, намесніца старшыні “Маладога ФронтуНаста Палажанка.[9]

Удзельнікі

Глядзіце таксама

Зноскі

  1. Зьміцер Дашкевіч: Прывезлі ў лес, адзін з невядомых сказаў «пайду капаць» // Наша Ніва Архівавана 9 снежня 2009.
  2. http://www.belaruspartisan.org/bp-forte/?page=100&backPage=13&news=58555&newsPage=0 Архівавана 22 сакавіка 2012.
  3. 1 2 http://www.svaboda.org/content/article/1895909.html
  4. http://www.dw-world.de/dw/article/0,,5019958,00.html
  5. 1 2 http://newgeneration.ws/dacumanty.html
  6. http://www.svaboda.org/content/article/1923489.html
  7. http://www.svaboda.org/content/article/1972790.html
  8. http://newgeneration.ws/index.php?newsid=7 Архівавана 4 сакавіка 2016.
  9. http://www.svaboda.org/content/article/1998986.html

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Палітычныя арганізацыі Беларусі
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 2009 годзе