wd wp Пошук:

Павел Мажэйка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мажэйка. Павел Мажэйка (нар. 25 мая 1978, г. Гродна) — беларускі журналіст, былы палітзняволены, вязень сумлення.

Біяграфія

Нарадзіўся 25 мая 1978 года ў горадзе Гродна.

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы (2000), выкладчык гісторыі і культаралагічных дысцыплін.

Дыпломная работа: «Моладзь Беларусі на пераломе эпох: 80-ыя — 90-тыя гады ХХ ст».

Працаваў журналістам у газеце «Пагоня» (Гродна 1996—2001), рэдактарам газеты «Дзень» (2003—2004). Супрацоўнічаў з інфармацыйным агенствам БелаПАН, тэлевізійнай кампаніяй TVP (Польшча), друкаваўся ў шэрагу польскіх і амерыканскіх выданняў.

Стажыраваўся ў Польшчы («Gazeta Wyborcza»), ЗША («The Asheville Citizen-Times»), Чэхіі (Радыё Свабода).

Сябра грамадскага аб’яднання «БАЖ» (з 1997), старшыня Гродзенскай філіі БАЖ (з 2003)[1].

У 2005—2007 — прэс-сакратар Аляксандра Мілінкевіча.[2].

Сябра рады Рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб’яднання «Рух „За свабоду“» (з 2007).

Ганаровы сябра Беларускага і Брытанскага ПЭН-цэнтраў[3].

З 2007 г. — журналіст на Белсаце[4]. Аўтар і вядучы праграм «Два на два», “Госьць «Белсату»[5].

У 2009 годзе заявіў аб сыходзе з Белсата па прычыне звальнення дырэктара канала Агнешкі Рамашэўска-Гузы[6]. Пасля вырашэння канфлікта вярнуўся ў тэлекампанію і ў чэрвені 2009 года стаў выканаўчым дырэктарам «Белсата»[7].

Адзін з заснавальнікаў і каардынатар незалежнай кніжнай серыі «Гарадзенская бібліятэка»[8].

Пераслед за журналісцкую дзейнасць

1 верасня 2002 г. быў арыштаваны і абвінавачаны ў паклёпе на кіраўніка дзяржавы. Падставай стала публікацыя ў газеце «Пагоня» падчас прэзідэнцкай кампаніі 2001 г[9].

Следствам былі праігнараваныя тры літаратуразнаўчыя экспертызы, якія паказалі, што паклёп у тэкстах «Пагоні» адсутнічаў. Адна экспертыза была незалежнай, дзве іншыя праводзіліся самім следствам.

24 чэрвеня 2002 года разам з рэдактарам «Пагоні» Мікалаем Маркевічам быў асуджаны на два гады абмежавання волі (галоўны рэдактар Мікалай Маркевіч асуджаны да двух з паловай год абмежавання волі).

Суд Ленінскага раёна г. Гродна (суддзя Таццяна Клімава) прызнаў журналіста вінаватым у паклёпе на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (арт. 367 ч.2 Крымінальнага кодэксу РБ)[10].

Адбываў пакаранне ў г. Жлобін Гомельскай вобласці ў папраўчай установе адкрытага тыпу — працаваў чорнарабочым на лесапільні[11].

Міжнароднай праваабарончай арганізацыяй Amnesty International прызнаны вязнем сумлення[12].

Паводле амністыі тэрмін пакарання быў зменшаны на год. Вызвалены ўмоўна-датэрмінова 22 сакавіка 2003 г., да 1 верасня таго ж года мусіў адзначацца ў міліцэйскай установе[13].

22 мая 2017 года П. Мажэйка судом Ленінскага раёна г. Гродна быў прызнаны вінаватым у незаконным вырабе і распаўсюджанні інфармацыі для замежных СМІ. Падставай для абвінавачвання сталі падзеі 25 сакавіка 2017 года, калі Павел Мажэйка ў Дзень Волі на дазволеным мітынгу ў Гродна праводзіў каментаванне. Суддзя Алена Пятрова вынесла пастанову аб пакаранні П.Мажэйкі штрафам на 23 базавыя велічыні — 529 рублёў[14].

Узнагароды

Зноскі

  1. [Хто ёсць хто ў Беларусі / укл. Л. А. Андросік, В. Ф. Голубеў і інш. — Вільня , 2007. — 256 с. (С.130) УДК 32 ББК 92.2 Х 97.]
  2. Павал Мажэйка: мяне ўжо дасталі каньюнктурныя палякі.(недаступная спасылка)
  3. [Хто ёсць хто ў Беларусі / укл. Л. А. Андросік, В. Ф. Голубеў і інш. —Вільня , 2007. — 256 с. (С.130) УДК 32 ББК 92.2 Х 97.]
  4. Павел Мажэйка: Мой сыход абсалютна звязаны са звальненнем Рамашэўскай
  5. Павал Мажэйка: мяне ўжо дасталі каньюнктурныя палякі.(недаступная спасылка)
  6. Павел Мажэйка: Мой сыход абсалютна звязаны са звальненнем Рамашэўскай.
  7. Выканаўчым дырэктарам «Белсату» стаў Павел Мажэйка. Архівавана 15 лістапада 2016.
  8. Павал Мажэйка: мяне ўжо дасталі каньюнктурныя палякі.(недаступная спасылка)
  9. Павал Мажэйка.
  10. Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2002 годзе. С.23-31.
  11. [Хто ёсць хто ў Беларусі / укл. Л. А. Андросік, В. Ф. Голубеў і інш. —Вільня , 2007. — 256 с. (С.130) УДК 32 ББК 92.2 Х 97.]
  12. . [Хто ёсць хто ў Беларусі / укл. Л. А. Андросік, В. Ф. Голубеў і інш. —Вільня , 2007. — 256 с. (С.130) УДК 32 ББК 92.2 Х 97.]
  13. Павал Мажэйка
  14. У Гародні судзілі Паўла Мажэйку.
  15. Лідары свабоднай Беларусі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Вязні сумлення
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 мая
Катэгорыя·Палітвязні Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белсата