wd wp Пошук:

Магілёўскае партызанскае злучэнне

Магілёўскае партызанскае злучэннепартызанскае злучэнне на тэрыторыі Магілёўскай вобласці, аформілася 6 красавіка 1943 года як ваенна-аператыўная група пры Магілёўскім падпольным абкоме КП(б)Б.

Камандаванне

Кіраўнікі:

Камандзіры:

Начальнікі штаба:

Склад

У злучэнне ўваходзілі:

усяго каля 6 500 партызан.

Пазней былі ўключаны або сфарміраваны:

Для ўмацавання кіраўніцтва партызанскім рухам у красавіку 1943 года падпольны абком партыі накіраваў ва ўсходнюю частку вобласці ўпаўнаважаных Я. Н. Нікіфарава (паўднёва-ўсходнія раёны) і М. В. Шпака (паўночна-ўсходнія раёны). Пры падпольных райкомах партыі былі створаны Асіповіцкая, Быхаўская, Бялыніцкая, Бярэзінская, Кіраўская, Клічаўская, Круглянская, Магілёўская, Шклоўская, Краснапольская, Прапойская, Чэрыкаўская ваенна-аператыўныя групы; большасць брыгад на працягу 1943 года былі расфарміраваны на самастойныя атрады, якія дзейнічалі ў складзе ваенна-аператыўных груп. Па меры росту і ўзброенасці атрады разгортваліся ў партызанскія палкі:

У снежні 1943 года перабазіраваны зноў сфарміраваная 8-я партызанская брыгада ў Брэсцкую, 208-ы полк у Пінскую вобласці. На тэрыторыі Магілёўскай вобласці дзейнічалі партызанскі полк «Трынаццаць» і 1-я Бабруйская партызанская брыгада, якія не ўваходзілі ў склад Магілёўскага партызанскага злучэння. На час злучэння з Чырвонай Арміяй (верасень—кастрычнік 1943 года і чэрвень—ліпень 1944 года) у злучэнні налічвалася 33 400 партызан.

Адзінаццаці партызанам злучэння — Б. М. Дзмітрыеву, С. Г. Жуніну, П. І. Кавалёву, М. П. Каралёву, А. М. Касаеву, А. Ф. Колесавай, В. І. Лівенцаву, Л. Дз. Лорчанку, А. С. Лукашэвічу, У. А. Парахневічу, М. Тапівалдыеву — прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·Зніклі ў 1944 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Магілёўскай вобласці