wd wp Пошук:

6-я Магілёўская партызанская брыгада

6-я Магілёўская партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Бялыніцкага і Магілёўскага раёнаў. У лістападзе 1943 года брыгада (1377 партызан) была расфарміравана.

Склад

Брыгада была створана ў складзе 121-га, 425-га, 600-га атрадаў, таксама ў яе склад увайшлі атрады: 113-ы, 122-гі «За Радзіму» і 760-ы імя М. Беразоўскага.

Камандаванне

Камандзір

Камісар

Начальнікі штаба

Гісторыя

Партызаны вялі баі па вызваленню тэрыторыі дыслакацыі ад нямецкіх войск. 11 лютага разбілі нямецкі гарнізон у вёсцы Пашкава Магілёўскага раёна. 13 красавіка ўдзельнічалі ў разгроме нямецкіх апорных пунктаў у вёсках Заполле, Забавы і Бахані Бялыніцкага раёна. У студзені і маі 1943 года змагаліся супраць карнікаў, з баямі выходзілі з блакады. У лістападзе 1942 года падарвалі чыгуначны мост праз раку Друць, наносілі ўдары па чыгунцы МагілёўРагачоў, у чэрвені 1943 года падарвалі чатыры эшалоны. Пасля ліквідацыі брыгады ў ліпені 1943 года 113-ы і 121-ы атрады былі перададзены Магілёўскай ВАГ, атрады 600-ы, 122-і «За Радзіму» і 760-ы імя М. Беразоўскага — Бялыніцкай ВАГ.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1942 годзе
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·Зніклі ў 1943 годзе