wd wp Пошук:

Сяргей Георгіевіч Жунін

Сяргей Георгіевіч Жунін (18 жніўня 1906, сяло Мядзведзіцкае Кімрскага раёна Цвярской вобласці — 27 студзеня 1977) — адзін з арганізатараў партызанскага руху ў Магілёўскай і Брэсцкай абласцях. Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

У Чырвонай Арміі з 1928 года. Член КПСС з 1943. З чэрвеня 1941 года — на Заходнім фронце, намеснік камандзіра танкавага палка, удзельнік абароны Беластока, Гродна, Ваўкавыска, Слоніма. З ліпеня 1941 года ў партызанах: арганізоўваў атрады ў Круглянскім і Шклоўскім раёнах, камандзір групы, у красавіку 1942 — сакавіку 1943 гадоў — камандзір атрада «Сяргея», адначасова ў кастрычніку 1942 — сакавіку 1943 гадоў камандаваў 8-й Круглянскай партызанскай брыгадай, у жніўні — снежні 1943 года — Круглянскай ваенна-аператыўнай групай, са снежня 1943 года — 8-й партызанскай брыгадай, якая зрабіла рэйд у Брэсцкую вобласць. У 1944—1950 гадах — на савецкай рабоце ў Брэсце і ў Мінску. Аўтар кнігі «Ад Дняпра да Буга».

Памяць

Помнік на Алеі Герояў у Круглым

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Памерлі ў 1977 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цвярской вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кашынскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі 27 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 жніўня
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мінску
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі