wd wp Пошук:

Піліп Іванавіч Кавалёў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кавалёў.

Піліп Іванавіч Кавалёў (14 (27) лістапада 1916 — 17 сакавіка 1944) — Герой Савецкага Саюза, падрыўнік. Удзельнічаў у партызанскім руху ў Беларусі. Быў у групе падрыўнікоў 255-га партызанскага палка 8-й Рагачоўскай партызанскай брыгады. Пасмяротна узнагароджаны ордэнам Леніна.

Біяграфія

Філіп Іванавіч Кавалёў нарадзіўся 27 лістапада 1916 года ў вёсцы Гайкоў цяпер Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і селяніна. Па нацыянальнасці з’яўляецца беларусам. Атрымаў 9-гадовую адукацыю. Да 1939 года працаваў у саўгасе, на заводзе ў Запарожжы, а потым у Чэрыкаўскай МТС[1].

У 1939 годзе Кавалёў паступіў на службу ў Чырвоную Армію. Удзельнічаў у савецка-фінскай вайне ў 1939—1940 гадах.

З чэрвеня 1941 года ён удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Трапіўшы ў акружэнне, з баямі прарываўся да савецкіх войскаў. У баях за Ленінград у верасні 1941 года быў паранены. Лячыўся ў шпіталі на Урале. Пасля лячэння ў шпіталі даведаўся, што больш не прыдатны да службы. Напісаўшы прашэнне ў штаб партызанскага руху аб адпраўке ў нямецкі тыл, туды быў адпраўлены[2]. Адразу актыўна ўключыўся ў партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі. З ліпеня 1942 года знаходзіцца ў 255-м партызанскім палку[3] на пасадзе падрыўніка. Удзельнічаў у падрыхтоўцы 13 дыверсійных груп.

За час працы ў нямецкім тыле пусціў пад адхон 19 нямецкіх эшалонаў з тэхнікай і жывой сілай, падарваў 24 аўтамашыны, падарваў 9 шашэйных мастоў[4].

Загінуў у баі з нямецкімі часткамі каля вёскі Перунова Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці 17 сакавіка 1944 года. 15 жніўня 1944 года яму было пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Таксама пасмяротна узнагароджаны ордэнам Леніна. Быў пахаваны ў вёсцы Боркі Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. Імя Ф. І. Кавалёва носіць сярэдняя школа № 2 г. Клічава..

Памяць

Зноскі

  1. Ковалёв Филипп Иванович(руск.) . Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2012. Праверана 6 лютага 2012.
  2. Последний бой(руск.) . Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2012. Праверана 6 лютага 2012.(руск.) . з першакрыніцы 11 верасня 2012. Праверана 6 лютага 2012.
  3. Позднее в 8-й Рогачёвской бригаде.
  4. Лучшие подрывники-партизаны ВОВ(руск.) . Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2012. Праверана 6 лютага 2012.(руск.) . з першакрыніцы 11 верасня 2012. Праверана 6 лютага 2012.
  5. Ковалёв Филипп Иванович(руск.) . Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2013. Праверана 6 лютага 2012.(руск.) . з першакрыніцы 2 жніўня 2013. Праверана 6 лютага 2012.

Спасылкі

Піліп Іванавіч Кавалёў на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чэрыкаўскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 лістапада
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чэрыкаўскім павеце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 17 сакавіка
Катэгорыя·Удзельнікі савецка-фінскай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Кіраўскім раёне
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кіраўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў